https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Санэпідслужба дала рэкамендацыі па гатаванні страў навагодняга стала


Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Каб пазбегнуць харчовых атручэнняў, пры гатаванні святочных страў дома ў першую чаргу варта выконваць правілы гігіены, сачыць за чысцінёй у памяшканні, мыць рукі да і пасля гатавання ежы. 

Спецыялісты рэкамендуюць трымаць кухню ў чысціні. Рабочыя паверхні павінны быць чыстымі, асабліва пры гатаванні прадуктаў з павышанай ступенню рызыкі, такіх як мяса, птушка і яйкі. Для гатавання сырога мяса, птушкі і агародніны варта выкарыстоўваць асобныя дошкі і нажы, захоўваць іх неабходна асобна адзін ад аднаго, каб прадухіліць магчымасць пападання бактэрый на іншыя прадукты харчавання.

Немалаважна правільна захоўваць прадукты харчавання, падкрэсліваюць эксперты. Не варта трымаць на адной паліцы халадзільніка сырую і гатовую прадукцыю. Пры гатаванні неабходна захоўваць правільны тэмпературны рэжым і вытрымліваць неабходны час пры абсмажванні, адварванні мяса, яек, іншых інгрэдыентаў для святочных страў. Зеляніну, сырую агародніну, фрукты добра мыць пад гарачай праточнай вадой.

Спецыялісты не рэкамендуюць гатаваць ежу на некалькі дзён наперад, паколькі яе захоўванне нават у халадзільніку не гарантуе бяспекі. Разам з тым астаткі святочных страў неабходна як мага хутчэй паставіць у халадзільнік.

Нарэшце, харчовая бяспека пачынаецца ў прадуктовым магазіне, таму важна ўважліва выбіраць прадукты. Асаблівую ўвагу варта ўдзяляць скорапсавальным прадуктам - мясным паўфабрыкатам, варанай каўбасе, салатам, тварагу, малаку, кандытарскім вырабам і да т.п. Пры куплі такіх прадуктаў абавязкова глядзець на тэрмін годнасці і ўмовы іх захоўвання. Пры заканчэнні тэрміну годнасці прадукцыі або найменшым падазрэнні, што халадзільнае абсталяванне працуе неэфектыўна, прадукт набываць не трэба.

Важна адмовіцца ад куплі прадуктаў у месцах несанкцыянаванага гандлю ў выпадковых людзей, асабліва небяспечныя дамашнія кансервы - мясныя, рыбныя, грыбныя. Спажыванне такіх прадуктаў можа прывесці да сур`ёзных харчовых атручэнняў і нават захворвання на батулізм.

Санэпідслужба падкрэслівае: ва ўсім варта захоўваць меру, не трэба злоўжываць ежай і алкагольнымі напіткамі. Святочныя дні трэба пастарацца правесці актыўна на свежым паветры.

29 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:193
 
Ключевые слова:
Новый год Алкоголь Санитария Гигиена
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме