https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


КДБ шукае тэрарыстычны след у выбуху ў Кобрыне вечарам 25 красавіка


Упраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі па Брэсцкай вобласці вывучае наяўнасць тэрарыстычнага следу ў выбуху, які адбыўся вечарам 25 красавіка ў Кобрыне. Пра гэта паведаміла прэс-служба УКДБ.
Напярэдадні ў выніку выбуху гранаты загінулі два чалавекі — бацька 1957 года нараджэння і сын 1979 года нараджэння. На месца здарэння выязджала аператыўна-следчая група з ліку супрацоўнікаў УКДБ па Брэсцкай вобласці, упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, УУС Брэсцкага аблвыканкама, абласнога ўпраўлення МНС, а таксама спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы ўнутраных войскаў.

Як адзначаецца ў паведамленні УКДБ, старэйшы загінулы раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці паводле арт. 186 КК (пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў ці знішчэннем маёмасці), малодшы — працяглы час знаходзіўся ў Паўночна-Каўказскім рэгіёне Расіі і вярнуўся ў Кобрын за два дні да гібелі.

Знаёмымі адзначаецца наяўнасць фінансавых цяжкасцяў у сям`і загінулых, што магло стаць прычынай для спробы арганізацыі нелегальнага збыту сродкаў паражэння, у тым ліку ў інтарэсах пэўных замоўцаў з ліку нелегальных мігрантаў.

УКДБ па Брэсцкай вобласці сумесна са Следчым камітэтам праводзяцца праверачныя мерапрыемствы ў межах артыкулаў 173, 174 КПК, вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы. У якасці асноўнай распрацоўваецца версія тэрарыстычнай скіраванасці, адпрацоўваецца магчымы канал дастаўкі ў Беларусь боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 красавіка 2012
 
Дата публикации:26.04.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2280
 
Ключевые слова:
Происшествия Кобрын Боеприпасы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме