https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пытанні барацьбы з незаконнай міграцыяй у краінах СНД будуць разгледжаныя ў Кіеве


15—16 верасня ў Кіеве адбудзецца пасяджэнне сумеснай камісіі дзяржаў — удзельніц Пагаднення аб супрацоўніцтве краін СНД у барацьбе з незаконнай міграцыяй.
Як паведаміла прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД, члены камісіі маюць намер абмеркаваць 16 пытанняў. Так, на пасяджэнні пойдзе гаворка  аб прыкметах нелегальнай міграцыі, фактарах рызыкі ў дзяржавах — удзельніцах Садружнасці, выяўленых каналах незаконнай міграцыі, спосабах і крыніцах незаконнага атрымання ўязных віз, іншых дакументаў і механізмаў іх выкарыстання.

Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць практыку абмену інфармацыяй аб нацыянальным заканадаўстве ў сферы міграцыі, а таксама зменах у ім, стан падрыхтоўкі палажэння аб адзіных інфармацыйна-аналітычных методыках, што забяспечваюць супастаўнасць статыстычнай і іншай інфармацыі ў сферы барацьбы з незаконнай міграцыяй, узаемадзеянне краін СНД у папаўненні спецыялізаванага банка звестак аб міжнародных транснацыянальных злачынных групах, якія займаюцца перапраўкай незаконных мігрантаў, іх лідарах, а таксама камерцыйных, грамадскіх і іншых арганізацыях і структурах, якія маюць дачыненне да арганізацыі незаконнай міграцыі.

Члены сумеснай камісіі таксама абмяняюцца вопытам працы па ўдасканаленні тэхнічнай і іншай абароны пашпартоў, уязных віз, іншых дакументаў, што выкарыстоўваюцца пры ўездзе, знаходжанні і выездзе з тэрыторый дзяржаў, увядзенні ў дзеянне пашпартна-візавых дакументаў, якія ўтрымліваюць біяметрычныя звесткі.

Апрача таго, у праекце парадку дня пасяджэння значацца пытанні, што тычацца рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у супрацьдзеянні незаконнай міграцыі на 2012—2014 гады, плана працы Сумеснай камісіі ў наступным годзе і шэраг іншых.

Нагадаем, што сумесная камісія дзяржаў — удзельніц Пагаднення аб супрацоўніцтве краін СНД была створана ў  2004 годзе. Асноўнымі яе задачамі з`яўляюцца развіццё супрацоўніцтва дзяржаў у супрацьдзеянні незаконнай міграцыі, падрыхтоўка рэкамендацый па распрацоўцы праектаў адпаведных міжнародных дагавораў, садзеянне інфармацыйнаму абмену ў гэтай сферы, аналіз і абмен вопытам працы, распрацоўка рэкамендацый па прафілактыцы незаконнай міграцыі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2011
 
Дата публикации:14.09.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2201
 
Ключевые слова:
Нелегальная миграция Торговля людьми
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме