https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чарговая міжнародная канферэнцыя донараў


Брусельская сустрэча донараў "дала важную магчымасць для далейшай дэманстрацыі нашай салідарнасці з насельніцтвам і грамадзянскай супольнасцю Беларусі", лічыць еўракамісар Штэфан Фюле.
21 сакавіка ў Бруселі пад патранажам Еўрасаюза адбылася нефармальная каардынацыйная сустрэча міжнародных донараў, каб “стымуляваць дыскусіі паміж донарамі і прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці”, паведамляе сайт Еўрапейскага інструменту суседства і партнёрства.

Камісар ЕС па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Штэфан Фюле, які ўдзельнічаў у дыскусіях, адзначыў, што “сустрэча дала важную магчымасць для далейшай дэманстрацыі нашай салідарнасці з насельніцтвам і грамадзянскай супольнасцю Беларусі". "Гэта дапаможа прыняць неабходныя меры для таго, каб міжнародная дапамога ў гэты цяжкі перыяд была мэтанакіраванай, адраснай і эфектыўнай”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўракамісіі.

Сустрэча стала працягам міжнароднай донарскай канферэнцыі “Салідарнасць з Беларуссю", якая адбылася ў Варшаве ў лютым ”.

Падчас варшаўскага форуму Фюле заявіў аб павелічэнні Еўракамісіяй сродкаў на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі ў чатыры разы і прапанаваў тэрміновую дапамогу ахвярам рэпрэсій, што павялічвае агульны аб`ём адраснай дапамогі ЕС для Беларусі да 17,3 млн. еўра ў 2011—2013 гадах.

Каардынацыйныя сустрэчы па Беларусі ўяўляюць сабой трыбуну для донараў, якая выкарыстоўваецца некалькі разоў у год пачынаючы з 2006 года, гаворыцца ў прэс-рэлізе. Дзякуючы ёй "назапашаны каштоўныя веды і вопыт па донарскай каардынацыі, а пасля канферэнцыі ў Варшаве падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці павінна стаць больш эфектыўнай і дзейснай”.

На сустрэчу былі запрошаныя прадстаўнікі краін ЕС, міжнародных арганізацый, беларускай грамадзянскай супольнасці.

У дзень правядзення сустрэчы Савет міністраў замежных спраў ЕС прыняў рашэнне пашырыць спіс ахопленых санкцыямі прадстаўнікоў беларускай дзяржавы на 19 чалавек.

Арганізаваная 2 лютага пры падтрымцы знешнепалітычнага ведамства Польшчы міжнародная канферэнцыя донараў "Салідарнасць з Беларуссю" насіла "яўна правакацыйны характар", заяўляў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных. Паводле яго слоў, мерапрыемства праводзілася “для падтрымкі асобных маргінальных грамадскіх груповак у Беларусі, якія не падтрымліваюцца беларускім грамадствам”.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 22 сакавіка 2011

 
Дата публикации:23.03.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:3048
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюза Поддержка оппозиции Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме