https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра адыгралі сваё ўчарашняе падзенне


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 снежня 2016 года беларускі рубель, пасля рэзкага ўмацавання напярэдадні, зноў прыкметна знізіўся да долара ЗША і еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0204 рубля (0,98%) да 2,1019 рубля.

Курс долара вырас на 0,0076 рубля (0,39%) і склаў 1,9703 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0054 рубля (0,18%) і склаў 3,0717 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Цэны на нафту знізіліся ў пятніцу, бо некаторыя інвестары фіксавалі прыбытак пасля таго, як Brent дасягнула максімуму 16 месяцаў у чацвер. Да 9 раніцы ф`ючарсы на нафту Brent знізіліся на 1,21% да 53,29 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 47,21 капейкі, склаўшы 64,1528 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 снежня 2016
 
Дата публикации:02.12.2016
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:614
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме