https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грамадзяне Швайцарыі не адмовіліся на рэфэрэндуме ад атамнай энэргетыкі


Як паведамляе Associated Press, на рэфэрэндуме, які прайшоў у нядзелю, каля 54 адсоткаў насельніцтва краіны выказаліся супраць закрыцьця атамных электрастанцыяў.
Грамадзяне Швайцарыі не падтрымалі ініцыятыву партыі «Зялёных» пра паскораную адмову ад атамнай энэргетыкі.

Ініцыятары рэфэрэндуму прапаноўвалі спыніць працу атамных электрастанцыяў у Швайцарыі на працягу бліжэйшых 13 гадоў. Тры з гэтых станцыяў давялося б зачыніць ужо ў наступным годзе.

Прыхільнікі адмовы ад атамнай энэргетыкі асьцерагаюцца паўтарэньня інцыдэнтаў, падобных да аварыі на Фукусіме ў Японіі ў 2011 годзе.

Супраць ініцыятывы выступіў урад Швайцарыі, які лічыць, што краіна ня зможа хутка перайсьці на пастаўкі з аднаўляльных крыніцаў энэргіі.

У 2011 годзе ўрад Нямеччыны прыняў закон, згодна зь якім усе атамныя электрастанцыі ў краіне павінны зачыніцца да 2022 году. Улады краіны плянуюць цалкам перайсьці на аднаўляльныя крыніцы энэргіі.

Радыё Свабода, 27 лістапада 2016
 
Дата публикации:27.11.2016
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:661
 
Ключевые слова:
Швейцария Германия Ядерная энергетика АЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме