https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МНС Беларусі накіравала ратавальнікаў і верталёты ў Сербію, адначасова рыхтуецца да адпраўкі і гуманітарны груз


Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Наймацнейшай паводкай у Сербіі, выкліканай праліўнымі дажджамі, ахоплены сем муніцыпалітэтаў у шасці раёнах паўднёвай Сербіі. Блакіраваны дарогі, пашкоджаны сеткі водазабеспячэння, не працуюць прамысловыя прадпрыемствы. Моцныя дажджы чакаюць і найбліжэйшымі днямі. Паводле прагнозаў спецыялістаў, узровень вады ў рацэ Вялікая Марава і большасці яе прытокаў у найбліжэйшы тыдзень значна перавысіць небяспечную адзнаку.

Сербскі бок звярнуўся да шэрагу краін з просьбай дапамагчы ратавальнікамі, тэхнікай і абсталяваннем для ліквідацыі наступстваў прыроднай катастрофы. Паводле дырэктывы Аляксандра Лукашэнкі два верталёты Мі-8 авіяцыі МНС і чатыры групы ратавальнікаў раніцай 18 мая вылецелі ў Сербію.

Беларускія спецыялісты аснашчаны ўсім патрэбным абсталяваннем для дапамогі людзям ва ўмовах паводкі, паведамляе прэс-служба.

Адначасова з гэтым завяршаюцца работы па фармаванні гуманітарнага грузу. У самыя кароткія тэрміны Іл-76 таксама накіруецца ў Сербію. Ён даставіць у пацярпелыя раёны электрагенератары, мотапомпы, палаткі, коўдры, прадукты харчавання. Урад Беларусі даручыў МНС забяспечыць фарміраванне грузу, а таксама яго суправаджэнне і перадачу сербскаму боку.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 18 траўня 2014
 
Дата публикации:18.05.2014
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:808
 
Ключевые слова:
Сербия Природный катаклизм Наводнение Гуманитарная помощь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме