https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Васілеўская і Лянкова пасадзілі дрэвы на Алеі касманаўтаў на Байкануры


Прадстаўніцы Беларусі, адна з якіх упершыню ад рэспублікі адправіцца на МКС, падтрымалі традыцыю па высадцы імянных дрэў перад палётам у космас, але ёсць і іншыя рытуалы.
Беларускі Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова, якія ўваходзяць у асноўны экіпаж і экіпаж дублёраў палёту на Міжнародную касмічную станцыю, у суботу пасадзілі свае імянныя дрэвы на Алеі касманаўтаў на Байкануры, паведамляе дзяржкарпарацыя "Роскосмос".

"Акрамя заняткаў з бартавой дакументацыяй "Союза МС-25", адпрацоўкі збліжэння на трэнажоры і медыцынскіх абследаванняў, асноўны экіпаж адправіўся да Алеі касманаўтаў. Тут удзельніцы касмічнага палёту азнаёміліся з даўнім звычаем пасадкі дрэў", - гаворыцца ў паведамленні у Telegram-канале "Роскосмоса".
У дзяржкарпарацыі адзначылі, што на Алеі касманаўтаў ужо высаджана не менш як трыста імянных дрэў.

Рытуалы перад стартам

Аднак, высадка дрэў не адзіны рытуал перад стартам на МКС, звярнулі ўвагу ў дзяржкарпарацыі.

Напрыклад, існуе таксама традыцыя з’ездзіць у домік Сяргея Каралева і Юрыя Гагарына на Байкануры. Раней на ложку першага касманаўта Юрыя Гагарына перад палётам спаў Герман Цітоў, за ім наступны, а потым камандзіры экіпажаў, але на "Союзах" традыцыя перарвалася, адзначылі ў "Роскосмосе".

Таксама перад палётам касманаўты абавязкова глядзяць кінафільм "Белое солнце пустыни". Рытуалам з’яўляецца і пакіданне аўтографа на дзвярах нумара ў гасцініцы, у якім яны жывуць.

Ёсць і рытуалы, якія выконваюцца непасрэдна перад стартам карабля. У прыватнасці, з гасцініцы абавязкова трэба выйсці пад песню "Земля в иллюминаторе" групы "Земляне".

Першая беларуская жанчына-касманаўт

Старт касмічнага карабля "Союз МС-25" прызначаны на 21 сакавіка з касмадрома Байканур. На ім упершыню ў космас адправіцца прадстаўнік Беларусі – Марына Васілеўская. Таксама ў складзе міжнароднага экіпажа – расійскі касманаўт, ураджэнец Беларусі, Алег Навіцкі (камандзір экіпажа) і астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан.
Падрыхтаваны і экіпаж дублёраў: касманаўт "Роскосмоса" Іван Вагнер, Анастасія Лянкова (Беларусь) і астранаўт НАСА Дональд Петыт.

Усяго Навіцкі і Васілеўская на МКС прабудуць 12 сутак, пасля чаго адправяцца на Зямлю на караблі "Союз МС-24".

Плануецца, што на касмічнай станцыі беларуска будзе праводзіць даследаванні ў біямедыцынскай сферы, у галіне аграрных тэхналогій па вырошчванні раслін у космасе, а таксама выканае іншыя задачы.

Мінск, 16 сакавіка 2024
Sputnik
 
Дата публикации:16.03.2024
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:51
 
Ключевые слова:
Космос Байконур Ритуал Традиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме