https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Намеснік міністра замежных спраў Дапкюнас Беларусі сустрэўся з нашчадкамі Ігната Дамейкі


Намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас 9 кастрычніка сустрэўся з нашчадкамі выдатнага навукоўца беларускага паходжання Ігната Дамейкі: праўнучкай Пас Альфонса Дамейкай, якая знаходзіцца з прыватным візітам у Беларусі ў суправаджэнні дачкі Паўліны Роўланд і ўнукаў Джэймса Альфонса Дамейкі і Нікаласа Паўля Альфонса Новы.
"Падчас сустрэчы адзначаная важнасць захавання пераемнасці пакаленняў і падтрымання нашчадкамі духоўнай сувязі з беларускай зямлёй, якая з`яўляецца гістарычнай радзімай Ігната Дамейкі", — паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства паводле вынікаў сустрэчы.

Пас Альфонса Дамейка "прызналася, што шчыра любіць нашу краіну, і заявіла пра намер спрыяць таму, каб прадстаўнікі маладога пакалення сям`і Дамейка часцей прыязджалі ў Беларусь і бліжэй знаёміліся з роднымі мясцінамі Ігната Дамейкі".

Ігнат Дамейка (1802—1889) нарадзіўся ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Навуковец, выпускнік Віленскага ўніверсітэта, рэктар чылійскага ўніверсітэта, нацыянальны герой Чылі, удзельнік паўстання 1830 года. Памёр у Сант`яга.

БелаПАН
Мінск, 9 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:09.10.2018
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:647
 
Ключевые слова:
Ігнат Дамейка Беларусы ў свеце
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме