Алматынскі культурны цэнтр 4 ліпеня ў кавярні Pasadena адзначыў Дзень незалежнасці Беларусі. Была падрыхтавана невялікая выстава кніг пра жыццё сучаснай Беларусі, матэрыялы казахстанскіх пісьменнікаў пра Вялікую Айчынную вайну, запрошаны ветэраны і сябры беларускага цэнтра. Фундатарам вечара была кампанія FTC, якая прапануе на рынку Казахстана прадуктовыя тавары з Беларусі.
Ветэраны распавядалі пра фрагменты баёў за вызваленне Менска, спявалі песні ваенных гадоў. Выканаўчы дырэктар РОО БКЦ С.І.Сазонаў цяпло павіншаваў прысутных са святам .