https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чацвер


Чацвер — "мужчынскі" дзень тыдня, якому ў сучаснай сістэме адліку часу адпавядае цотны лік чатыры. У міфапаэтычнай мадэлі свету чацвёрка — "ідэальна ўстойлівая структура"; "улада над часам і прасторай".

Можна меркаваць, што ў дахрысціянскі час чацвер па сваім сацыякультурным статусе адносіўся да самага свяшчэннага дня.

Чацвер лічыўся найбольш спрыяльным днём для шматлікіх доўгатэрміновых перспектыўных пачынанняў, напрыклад, для пачатку будаўніцтва новай хаты, для ўдалых заручынаў, правядзення зажынак, першага ворыва. У Ваўкавыскім раёне днём выпякання каравая быў "зачатны чацвер". Чацвер — абавязкова на маладзік — прыдатны для таго, каб стрыгчы валасы і пазногці, саліць агуркі, квасіць капусту.

У той жа час наяўнасць буквы "Р" у назве дня нарадзіла ў народнай свядомасці асацыятыўную забарону садзіць у гэты дзень гародніну, саліць сала — "быццам бы з'ядуць чэРві". Выключэннем з'яўляўся Чысты чацвер, калі, наадварот, раілі сеяць расаду капусты ці высаджваць яе на градкі; перабіраць цыбулю для сяўбы.

Чацвер стаў адным з асноўных дзён тыдня, калі трэба было выканаць некаторыя магічныя дзеянні: каб карова была з малаком, трэба было кожны чацвер перад тым, як раніцай выгнаць яе пасвіцца, прачытаць малітву "Ойча наш" і замову: "Ідзе гаспадыня да сваёй кароўкі (мянушка), загароджвае жалезным тынам..." ; каб засцерагчыся ад зласлівых людзей, раніцай у чацвер трэба было ўявіць вакол сябе вогненную сцяну, і чытаць малітву "Ойча наш".

Аксана Катовіч, Янка Крук
25 лiстапада 2010 года
Звязда


 

Кoличество переходов на страницу: 1087


Комментарии