https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Добрыя весці


Заходзіць сонца пагодняга лета,
Веіць вецер з заходніх нябёс.
Здароў будзь, вецер з далёкага света:
Добрыя ж весці да нас ты прынёс!
Здаровыя ж будзце, эй, добрыя весці!
Там, на Заходзе, праліваюць кроў,
Б'юцца для славы, свабоды і чэсці
І робяць вольных людзей з мужыкоў.
Гудзяць вясёла і песні, і танцы
У добрым жніве на шчаслівы год.
Годзе вам, годзе ў яснай карэце
Таптаць у балотах хрышчоны народ.
Годзе ж вам, годзе ў яснай карэце,
Годзе, чыноўнікі, ездзіць у двор,
Годзе вам, годзе, мужыцкія дзеці,
З хаткі астаткі даваць на пабор.
І панская дзетка, і хамская юха
З аднэй кватэркі папіяюць мёд:
І прысягнулі навек, да абуха,
Быць сабе вольны і роўны народ.
Мужык і шляхціц засядзе на лаве,
Каб весці раду а сваёй зямлі.
Як трэба думаць а грамадскай справе,
На адно мейсца, як браты, прыйшлі -
А як урадзім вайну на грамадзе
Бараніць дзеткі, і зямлю, і дом,
Мужык і шляхціц на каня усядзе
Касіць касою, рубаць тапаром!
Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа
За нашу крыўду, за горкі наш жаль.
Запяём песню:"Хваліць цябе, Божа!"
Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль.
Зямля ты наша, зямля святая,
Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, -
Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю
На магазын наша зерне браць!
Ручыць рукою худоба ў хаце.
Паны мужыцкіх слёз не забяруць -
Мужык і шляхціц стаў за пане браце,
Рукі за рукі і грудзь за грудзь.
Пяром на карце, сахой на ніве
Адзін другому роўнасць засцярог.
Эй, у свабодзе зажывём шчасліве,
Мы будзем дзеткі, а наш бацька - Бог!

1848, 1861



 

Кoличество переходов на страницу: 3496