https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дваравыя пабудовы


Свіран (клець, гумно, тока, восець, асець, сушня, стадола) — сельскагаспадарчая пабудова, прызначаная для захавання жыта, сушкі і малацьбы збожжавых культур. У рытуальна-магічнай практыцы ўсходніх славян свіран сімвалізаваў ураджайнасць і пладавітасць. "Поўна клець" ці "Ёсць у свірне, будзе і ў кішэні" — выразы, якія азначаюць дабрабыт, прыбытак у гаспадарцы.

* Каб захаваць свой ураджай, свіран, гумно і іншыя пабудовы на падворку абпырсквалі святой вадой, абсыпалі чацвярговай соллю, утыкалі пад дахам асвячоныя галінкі вярбы, малявалі на Хрышчэнне крэйдай крыжы і г.д.

* Паўсюдна быў вядомы звычай: апошні сноп ("дзедаву бараду") захоўваць у свірне.

* Для ўдалай малацьбы па кутах токі ўтыкалі некалькі каласоў жыта.

* У некаторых рэгіёнах на Ражство было прынята адчыняць дзверы свірнаў, каб на наступны год быць з ураджаем.

* Пасля жніва, калі пачыналі звазіць снапы з жытам, у парозе свірна (або гумна) клалі непачаты бохан хлеба.

* Усходнія славяне на першую шлюбную ноч слалі маладым ложак у гумне, каб іх сумеснае жыццё было добрым, нарадзіліся здаровыя дзеці, а сям'я жыла ў прыбытку.

* У натопленым свірне народныя лекары пры дапамозе магічных дзеянняў лячылі шматлікія хваробы, напрыклад, радыкуліт, ліхаманку, болі ў паясніцы і г.д. У тэкстах замоў даволі часта знахар звяртаецца да свірна і просіць забраць хваробы і немачы хворага чалавека.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда




 

Кoличество переходов на страницу: 951


Комментарии