Лазню лічылі нежылой прасторай, таму сюды ніколі не прыносілі абразоў, свечак, хлебную дзяжу і іншыя прадметы, якія былі ў хаце. Часцей за ўсё лазню ставілі на ўскрайку сядзібы, на памежку паміж сваім дваром і суседскім. А пры добрых суседскіх адносінах лазню маглі збудаваць, як кажуць, "на дваіх" (г. зн. на дзве, а то і тры сям'і.)
* Разам з тым, у лазні заўсёды падтрымлівалі чысціню і парадак, бо ў ёй даводзілася не толькі мыцца, але і выконваць некаторыя сямейна-родавыя абрады — напрыклад, прымаць роды, "правіць" народжанае дзіця. У дзявочы вечар перад вяселлем нявесту таксама прыводзілі ў лазню. А яшчэ тут варажылі, лячылі хворых.
* Лазнік — дух лазні, у беларускіх вераваннях лічыўся найбольш злосным і шкодным сярод астатніх хатніх і сядзібных духаў. Верылі, што лазнік абавязкова пакарае калецтвам або хваробай таго, хто будзе мыцца і парыцца пасля поўначы. Каб задобрыць лазніка, прыносілі пачастункі (хлеб, соль, цукар, закопвалі пад парогам лазні чорных пеўня або курыцу), стараліся ў лазні не працаваць.
Напрыклад, гаварылі, што лазнік вельмі не любіць, калі ў лазні апрацоўваюць лён і падлогу засыпаюць кастрыцай. У такім выпадку лазнік збяжыць, а сама лазня згарыць або разваліцца. Калі дамавіка запрашалі ў новую хату, то лазніка — ніколі.
У адносінах да лазні ў культуры славянскага народа было выпрацавана шмат правілаў, парушаць якія катэгарычна забаранялася.
* Лічылася, што непаважлівыя адносіны да самой лазні і да яго духа — лазніка — адмоўна адаб'юцца на здароўі ўсіх членаў сям'і.
* Перад уваходам у лазню абавязкова хрысціліся.
* Пры ўваходзе ў лазню прасілі ў гаспадара-лазніка дазволу папарыцца — палепшыць здароўе, а калі выходзілі — дзякавалі: "Табе, лазенька, на стаянне, а нам на здароўе".
* У лазні забаранялася гучна размаўляць, спяваць, сварыцца.
* У лазню не ўносілі крыжы і іконы.
* Не хадзілі ў лазню ў святочныя ("святыя") дні.
* На месцы былой (зруйнаванай, разбуранай) лазні ніколі не будавалі хату.
* Забаранялася ўваходзіць у лазню з "трэцяй" парай: нашы продкі былі ўпэўнены, што ў гэты час парыўся сам лазнік.
Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда
Кoличество переходов на страницу: 1174
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |