https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Калодзеж


Часцей за ўсё калодзеж капалі на тэрыторыі сваёй гаспадаркі, але бывала і так, што з аднаго калодзежа ваду брала ўся вёска. Калі пры хаце быў свой калодзеж, імкнуліся не піць ваду з чужога: лічылі, што тады "свая вада не пацячэ". Калодзеж успрымаўся ў народнай культуры як памежная прастора — канал сувязі з іншым светам. Шэраг казак пачынаецца з таго, што дзяўчына ўпусціла вядро ў калодзеж і прыйшлося ёй ісці шукаць сваю рэч у "тым свеце".

* Калі бралі ваду з калодзежа, катэгарычна забаранялася выліваць яе назад. Такія дзеянні тлумачыліся тым, што "адтуль" на нас глядзяць продкі.

* Пры будаўніцтве калодзежа ўлічвалі шэраг фактараў, выбіралі найбольш спрыяльны час. Звычайна пачатак работ прымяркоўвалі да маладзіка, раніцы. Такую справу не даручалі тым, за кім замацавалася кепская слава.

* Першую зямлю на месцы будучага калодзежа неабходна было выбраць у выглядзе крыжа. Затым у цэнтр крыжа (радзей — круга) вылівалі асвячоную на Хрышчэнне ваду і чыталі замовы. Таму, хто капаў зямлю, дарылі новую кашулю ці кавалак палатна, а ў калодзеж кідалі манеты.

* Першай вадой паілі ўсіх членаў сям'і, хатнюю жывёлу і птушку. Сачылі за тым, каб яе не выпіў хто-небудзь іншы і не забраў здароўе сям'і, дабрабыт.

* З прыходам хрысціянства выкарыстоўваць ваду з новага калодзежа можна было толькі пасля яе асвячэння.

* Чысціць калодзеж дазвалялася ў пэўныя дні года. Самым спрыяльным для гэтага днём быў пярэдадзень Івана Купалы: лічылася, што пасля гэтага вада ў калодзежы будзе асабліва карыснай і "здаровай". У паўночных рэгіёнах лічылі, што калодзеж неабходна чысціць перад Вялікаднем. Спрыяльным часам для гэтага лічыўся дзень святкавання Успення Багародзіцы — 28 жніўня. Забаранялася чысціць калодзежы пасля Узвіжання (27 верасня). Па ўяўленнях продкаў ластаўкі, каб перазімаваць, хаваюцца ў калодзежы ў міфічнай краіне Ірый (вырай).

* Забаранялася браць ваду, асабліва ў дні вялікіх свят, чужым людзям — каб не перадаць ім дабрабыт. Забаранялася хадзіць да калодзежа цяжарнай жанчыне, на працягу 40 дзён пасля родаў. Калі гэтая забарона парушалася, жанчына кідала ў калодзеж некалькі драбінак солі, каб вада не "сапсавалася". Забаранялася браць ваду з калодзежа ў дзень Благавешчання да ўзыходу сонца і раніцай на Юр'я, калі зямля "адпускае" атруту і робіць юраўскую расу атрутнай.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда 

 

Кoличество переходов на страницу: 1098


Комментарии