Назва гэтага тыдня паходзіць ад слова "хваліцца". Але сярод аднавяскоўцаў таго, хто хваліўся, не любілі і не паважалі, ім давалі мянушку "хвалько". Не цяжка было заўважыць, што той, хто шмат хваліцца, на самай справе нічога не мае і не ўмее.
* На гэтым тыдні нельга было пачынаць будаўніцтва новай хаты. Нават бяліць хату ў гэты час забаранялася.
* Таксама на гэтым тыдні не пралі і не ткалі.
У сераду на пятым, Пахвальным тыдні Вялікага посту, у Царкве адбываецца ўсяночнае набажэнства з канонам Андрэя Крыцкага, якое ў народзе называлі Андрэева стаянне, Андрыянава ноч ці Паклоны.
* Дзяўчаты лічылі абавязковым выстаяць набажэнства, — лічылася, што за гэта Андрэй Крыцкі дапаможа ім знайсці добрых жаніхоў.
* Тая, якая ішла ў гэтую ноч да царквы, брала з сабой канаплянае семя, каб потым пасеяць і загадаць на хуткае замужжа: "Святы Андрэю, канапельку сею" .
Пятніца на гэтым тыдні таксама называлася Пахвальнай.
* На Піншчыне абавязковым дзеяннем гэтага дня было мыццё дзяжы.
Субота на гэтым тыдні на Тураўшчыне называлася Мезінай.
* Часцей гэту суботу па назве ўсяго тыдня называлі Пахвальнай, лічылі святочным днём, не працавалі.
Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда
Кoличество переходов на страницу: 1127
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |