БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ Ў СВЯТЛЕ ДЫЯЛОГУ ДОБРАЙ ВОЛІ БОГА І ЧАЛАВЕКА
Слова на Божае Нараджэнне 2021
«Слова сталася целам і пасялілася між намі» (Ян 1, 14).
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі!
1. Сардэчна вітаю вас гэтымі словамі Евангелля, калі чарговы раз мы святкуем урачыстасць Божага Нараджэння і перажываем таямніцу Богаўцелаўлення. Дзякуючы гэтаму на зямлю прыйшоў Бог з чалавечым сэрцам і тварам, каб быць Эмануэлем — гэта азначае Богам з намі. Бэтлеемскі цуд змяніў гісторыю свету, бо ў яго ў чалавечым вобразе ўвайшоў Бог, каб вызначыць яму новы, пазначаны Евангеллем, кірунак.
У ціхую і святую ноч Божага Нараджэння мы выказваем сваю ўдзячнасць Богу за тое, што Ён прышоў да нас і запаліў нязгаснае святло, якім ёсць Езус Хрыстус. Аб гэтым сведчаць словы Евангелля: «Слова сталася целам і пасялілася між намі, і ўбачылі мы славу Ягоную» (Ян 1, 14).
2. Гэтая звышнатуральная і поўная здзіўлення падзея заклікае да разважанняў над словамі анёла да бэтлеемскіх пастухоў: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус» (Лк 2, 10). Яны паказваюць Божую ініцыятыву, з якой Бог першы выходзіць насустрач грэшнаму чалавеку. Яны таксама патрабуюць адказу з боку чалавека і такім чынам заклікаюць засяродзіцца на дыялогу Бога з чалавекам.
Усведамленне таго, што Бог паслаў у свет свайго Адзінароднага Сына, каб крыжовай смерцю збавіць яго, вельмі патрэбна падчас цяжкіх дасведчанняў, якія перажывае сучасны чалавек.
Гэты акт добрай волі Бога дапамагае нам перажываць складанасці і наступствы пандэміі каранавірусу, грамадска-палітычнага, маральнага і іншых крызісаў. Мы не адны з нашымі праблемамі: з намі Бог, а калі Ён з намі, то хто супраць нас (пар. Рым 8, 31), як кажа святы апостал Павел.
Словы песні анёльскіх хораў пры Нараджэнні Езуса: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі» (Лк 2, 14) заклікаюць нас даць адказ на стаўленне чалавека да Бога і Яго закону. Мы з’яўлемся людзьмі добрай волі ці не?
Першародны грэх дэфармаваў чалавечую прыроду. Чалавек лёгка паддаецца ўплывам свету і забываецца пра Бога. Аб гэтай духоўнай трагедыі вельмі добра нагадвае святы апостал Павел, які кажа: «Дабро, якое хачу, не раблю, а зло, якога не хачу, раблю» (Рым 7, 19).
Мы жывем у час духоўнай барацьбы, калі эгаізм, пыха, выконванне выключна сваёй волі, якая шукае выгоды, задавальнення і карысці, вядзе да выбару зла.
У гэтай барацьбе Бог, які добра ведае нашыя дрэнныя схільнасці і слабасці, працягвае нам руку дапамогі і чакае адказу, бо толькі тады Ён зможа ўвайсці ў нашае жыццё, ачысціць яго ад зла і напоўніць дабром. Толькі тады нашае сэрца стане Бэтлеемам нашага часу. У ім сваёй ласкай народзіцца Езус і адорыць такім патрэбным супакоем. Вельмі прыгожа аб гэтым кажа св. Аўгустын: «Неспакойна сэрца чалавека, пакуль не спачне ў Пану».
3. Свята Божага Нараджэння з’яўляецца добрай нагодай слабой волі чалавека звярнуцца да акіяну бязмежнай Божай любові і Яго міласэрнасці. Таму мы павінны аднавіць збаўчы дыялог з Езусам, які прывядзе да духоўнага адраджэння чалавека і грамадства.
Гэта вельмі важна і актуальна ў сучаснай сітуацыі нашай Айчыны, якая шукае супакою, бо па прычыне адыходу ад Божага закону і маральных прынцыпаў яна падзелена рознымі непаразуменнямі, узаемнымі абвінавачваннямі, адсутнасцю духа пакаяння і ўзаемнага прабачэння, а таксама культуры пашаны ў міжчалавечых адносінах і неадпаведным разуменнем свабоды, што вядзе да ігнаравання маральных каштоўнасцяў. У выніку гэтага памяркоўная і мірная Беларусь перажывае час небачных дасюль у нашай гісторыі шматлікіх крызісаў.
Як у асабістым, так у сямейным і грамадскім жыцці мы патрабуем людзей добрай волі, якія разумеюць складанасць праблем, шукаюць згоды, гатовыя да шчырага дыялогу ў праўдзе.
Мы не можам чакаць пакуль іншыя стануць добрымі. Трэба распачынаць ад сябе, ад свайго навяртання, ад адхілення зла і выбару дабра. Зло неабходна перамагаць дабром. Нельга таксама забывацца і аб тым, што ўзаемнае праяўленне добрай волі павінна адбывацца ў клімаце пошуку праўды, якая, паводле слоў Езуса Хрыста, чыніць нас свабоднымі (пар. Ян 8, 32).
Мы, хрысціяне, адчуваем жаль і чынім пакаянне за нашыя асабістыя грахі і грахі народа, прабачаем правіны нашым вінаватым і з любоўю адносімся да бліжняга.
Адначасова мы маем права на абарону праўдаў веры і звязанага з ёй светапогляду, а таксама ўшанавання традыцый нашага народа. Гэта перадусім адносіцца да захавання цноты справядлівасці ў асабістым і грамадскім жыцці; да права на абарону жыцця ад зачацця да натуральнай смерці; да захавання сям’і як Богам створанага адзінага і непарушнага саюзу мужчыны і жанчыны з мэтай сумеснага жыцця, дапамогі адзін аднаму, нараджэння і выхавання патомства; да выхавання дзяцей у нашай хрысціянскай традыці без навязвання сучасных згубных амральных тэндэнцый, якія, па словах папы Францішка, з’яўляюцца ідэалагічнай каланізацыяй.
4. Які ж дзіўны парадос перажываў свет у святую ноч Божага Нараджэння! Толькі пастухі і мудрацы з Усходу пачулі плач Бэтлеемскага Немаўляці і паспяшаліся прывітаць Яго. Пастухі, якія ведалі, што нічога не ведаюць, і мудрацы, якія ведалі, што не ўсё ведаюць. Тады, дзякуючы таямніцы ўцелаўлення Бога, «аб’явілася дабрыня і любоў Бога» (Ціт 3, 4). Спрадвечны «сэнс» свету стаўся даступным для чалавека.
Дзейнасць Езуса пацвярджае, што наступілі новыя шчаслівыя часы: «сляпыя зноў бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памерлыя ўваскрасаюць, убогім абвяшчаецца Добрая Навіна» (Лк 7, 22). Аздараўленне ад пэўных фізічных хваробаў прадказвала ацаленне ад духоўнай слепаты, глухаты, праказы і смерці. Бо калі б мы былі добрымі, то не было б патрэбы Божаму Сыну прыходзіць у гэты свет, каб учыніць яго лепшым.
Між тым Ён прыйшоў, каб вярнуць стварэнню першапачатковую прыгажосць і годнасць чалавека. У грэшным свеце засвяціла боскае святло, а неба і зямля нанава аб’ядналіся. Нездарма паэты кажуць, што Божае Нараджэнне — гэта пацалунак неба з зямлёй. Дзякуючы гэтаму чалавек, які паверыў у Езуса Месію, з’яднаўся з Богам, а Божае Нараджэнне стала святам адраджэння ўсяго стварэння.
Таямніца ўцелаўлення Бога, якая змяніла ход гісторыі, заклікае нас з удзячнасцю прыняць гэты нябесны дар Божай любові і дзяліцца ім з іншымі.
Гэты заклік асабліва актуальны ў наш час адыходу ад Бога. У імя паліткарэктнасці і фальшыва зразуметай талерантнасці ўсё часцей гучаць заклікі да забароны хрыціянскіх знакаў і традыцый у публічнай прасторы. Так, зусім нядаўна, Еўракаміся выказалася супраць публічнанга святкавання Божага Нараджэння і нават выкарыстання хрысціянскіх імёнаў. І гэта адбываецца ў Еўропе, якая вырасла з хрысціянства і мае хрысціянскія караіні!
5. Дарагія браты і сёстры!
У змроку маральных, грамадска-палітычных, эканамічных, міграцыйных і іншых праблем з Бэтлеема прабіваецца святло Хрыста, які прыходзіць асвятліць кожнага чалавека і адарыць яго новай надзеяй, нават насуперак надзеі (пар. Рым 4, 18). Мы не можам быць народам без маральнага хрыбетніка, на якім павінна трымацца канструкцыя нашага грамадства. На падмурку вечных і нязменных маральных прынцыпаў мы павінны будаваць нашае жыццё, бо іх даў нам Хрыстус, Нараджэнне якога мы сёння святкуем.
Таму трэба бачыць і прыняць святло Хрыста, каб яно зазяла ў нашых сэрцах і стала суцяшэннем і надзяй для нашай Айчыны ў гэты складаны час яе гісторыі; для тых, хто знаходзіцца ў цемры, духоўнай галечы, зняволенні, пакутуе ад несправядлівасці і патаптання чалавечай годнасці!
Неабходна вярнуцца да этычных нормаў, якія гарантуюць дасягненне такога жаданага паяднання і супакою. Сапраўдны і трывалы мір наступіць тады, калі кожны дзень нашага жыцця стане Божым Нараджэннем. Нездарма яно з’яўляецца святам міру і супакою.
Няхай Божая воля, якая праявілася ў таямніцы ўцелаўлення Бога, паселіцца ў нашых сэрцах! Няхай пранікне ва ўсе сферы асабістага, сямейнага і грамадскага жыцця! Няхай паспяхова супрацьстаіць усім праявам зла! Няхай дапаможа ажыццявіць чаканні Бога, які знайшоў упадабанне ў людзях дорай волі! Няхай спрыяе хутчэйшаму вырашэнню шматлікіх крызісаў, якія перажывае наша Айчына! Няхай вядзе да агульнанацыянальнага паяднання і такога патрэбнага ўсім нам супакою!
Міру і дабра ўсім тым, хто з верай і надзеяй прымае праўду ўцелаўлення Бога і пакланяецца адзінаму Збаўцы свету — Езусу Хрысту!
Божае Немаўлятка, падымі сваю руку і благаславі Беларусь! Няхай дух узаемнай любові і прабачэння, міру і дабра, а таксама Божая ласка спадарожнічаюць нам на святы Божага Нараджэння і ў надыходзячым Новым Годзе.
Гэтыя свае пажаданні ўмацоўваю благаслаўленнем у імя Айца, і Сына, і Святога Духа і звычаем нашых продкаў дзялюся з вамі аплаткай.
Са святам Нараджэння Хрыста і надыходзячым Новым Годам!
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Старшыня камісіі агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
24 снежня 2021
Catholic.by
Catholic.by
_________________________________________________
Віншаванне з Божым Нараджэннем
Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
Вашы Эксцэленцыі, шаноўныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі!
У вігілійны вечар, апраменены святлом Бэтлеемскай зоркі, віншую вас з вялікай і радаснай падзеяй Нараджэннем Хрыстовым! Сын Божы, якога дзве тысячы гадоў таму чалавецтва сустрэла яслямі ў хляве, няхай цяпер знойдзе ў сэрцы кожнага з вас утульнае месца сваёй прысутнасці ў гэтым свеце. Няхай Ён апраменьвае сваім святлом кожны закуток вашага жыцця, напаўняе сваім спакоем і адорвае радасцю. Толькі тады мы зможам жыць у згодзе і паразуменні, знаходзячы выйсце са складаных сітуацый, якімі так шчодра апошнім часам надзяляе нас лёс.
«Не бойцеся, абвяшчаю вам вялікую радасць <…>, нарадзіўся вам сёння Збаўца!»
(Лк 2, 10).
Няхай гэтыя словы Анёла, скіраваныя калісьці да бэтлеемскімскіх пастушкоў, знойдуць водгук і ў нашых сэрцах, напаўняючы іх надзеяй і даверам да бязмежнай і міласэрнай Божай Любові, якая асаблівым чынам атуляе сёння ўвесь свет. Няхай яна учыніць сёння нашыя сэрцы здольнымі да прабачэння, каб белая аплатка, якой мы будзем дзяліцца з бліжнімі пры вігілійным стале, стала дзейсным знакам паяднання. Легенда сцвярджае, што ў гэтую ноч нават жывёла размаўляе чалавечым голасам. Няхай і нам сёння хопіць пакоры працягнуць руку да прымірэння і ад усяго сэрца дараваць крыўды.
Няхай Божае Нараджэнне напоўніць вашае жыццё шматлікімі ласкамі, няхай стане крыніцай сапраўднай радасці і надзеі, а нашую краіну атуліць апекай Беззаганнай Маці і Яе святога Абранніка Юзафа!
Божае баслаўленне няхай спадарожнічае вам падчас гэтых святаў і на працягу ўсяго надыходзячага Новага, 2022 года!
Радаснага Свята і шчаслівага Новага года!
✠Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
24 снежня 2021
Catholic.by
_________________________________________________
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
«ХВАЛА НА ВЫШЫНЯХ БОГУ, А НА ЗЯМЛІ СПАКОЙ ЛЮДЗЯМ ДОБРАЙ ВОЛІ» (Лк 2, 14)
Пастырскае пасланне на Нараджэнне Пана 2021 года
Умілаваныя браты і сёстры! Наш адвэнтавы шлях новага літургічнага года завяршыўся. Перад намі — святы Божага Нараджэння, пасля якіх мы сустрэнем новы каляндарны 2022 год — год, што распачаў свой адлік ад Нараджэння Езуса Хрыста.
Праз літургічныя чытанні да свята Нараджэння Пана нас вялі прарок Ісая, святы Ян Хрысціцель, апостал Павел, а каля брамы надыходзячых святаў літургія набліжае нам Марыю, Маці Месіі — Абранніцу Бога, і святога Юзафа, апекуна Пана Езуса і апекуна нашай сёлетняй адвэнтавай вандроўкі. І паколькі мы стараліся выконваць слушныя заахвочванні і парады, то сёння чуем радасны спеў: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі» (Лк 2, 14). Гэты спеў Анёлаў, які гучаў у ноч нараджэння Хрыста, мы паўтараем у пачатку святой Імшы з першых стагоддзяў хрысціянства.
Мае дарагія! Давайце паразважаем, на чым грунтуецца і да чаго нас абавязвае дыялог Бога і чалавека, які распачаўся ў Бэтлееме/
Значэнне выразу: «На зямлі спакой людзям добрай волі» можа быць перададзена таксама фразай «спакой людзям, якіх Пан умілаваў», як гэта тлумачаць некаторыя экзегеты Святога Пісання. Менавіта Бог першым праяўляе да чалавека сваю добрую волю, жадаючы вызваліць яго ад граху і смерці. Таму спакой, які Анёлы абвясцілі ў бэтлеемскую ноч, прасякнуты радасцю.
Мы ведаем, што чалавек здольны выбіраць паміж дабром і злом, але гэты выбар часта звязаны з вялікім намаганнем. Мы жывём у пастаянным духоўным змаганні, а пыха і прывязанасць да ўласнай волі, што шукае задавальнення і асабістай выгады, часта прыводзяць нас да выбару зла.
Таму Бог, ведаючы чалавечую слабасць, чакае ад чалавека запрашэння; чакае, каб падштурхнуць яго добрую волю. Толькі тады, калі чалавек добраахвотна дасць згоду, каб Хрыстус нарадзіўся ў ягоным сэрцы, ён знойдзе жаданы спакой. Падобны стан у сваім жыцці перажыў і святы Аўгустын, які знайшоў Бога пасля доўгіх гадоў пошукаў: «Неспакойнае чалавечае сэрца, пакуль не супакоіцца ў Пану».
Дарагія браты і сёстры! Урачыстасць Божага Нараджэння — гэта асаблівы час, калі «слабая добрая воля» вернікаў павінна заглыбіцца ў акіян Божай дабрыні.
Трэба прасіць Нованароджанага Езуса, каб гэтая дабрыня праз кожнага з нас пералівалася на іншых людзей, каб стала магчымым унутранае аднаўленне чалавека і духоўнае адраджэнне ўсяго грамадства. Гэта надзвычай важнае заданне для ўсіх, хто шукае і імкнецца да згоды і еднасці.
Умілаваныя! Сёння патрэбныя людзі добрай волі, гатовыя да добразычлівага дыялогу ва ўсіх сферах сямейнага і грамадскага жыцця. Мы не можам чакаць, пакуль іншыя стануць добрымі. Папа Францішак пастаянна нагадвае, што сучасны свет чакае ад нас, веруючых хрысціянаў, «Евангелля на далоні», гэта значыць, чакае ад нас праведнага жыцця ў адпаведнасці з прынцыпамі Евангелля.
Аднак нельга забываць, што ўзаемнае праяўленне добрай волі павінна заўсёды адбывацца ў атмасферы пошуку праўды, а гэта патрабуе намаганняў і мужнасці. Бо мы як хрысціяне абавязаны не толькі раскайвацца і перапрашаць за свае грахі, але найперш абавязаны выконваць запаведзь любові да кожнага бліжняга. Бо ўсе мы — браты і сёстры, і ўсе мы з’яўляемся салідарна адказнымі за будаўніцтва грамадства, як падкрэслівае ў энцыкліцы Fratelli tutti папа Францішак. Таму Пантыфік заклікае людзей добрай волі выходзіць па-за межы саміх сябе, адкрываючыся на бліжняга, згодна з дынамізмам любові, якая штурхае да «ўніверсальнага адзінства».
Папа Францішак заклікае да адраджэння «цуду ветлівасці» ў дыялогу, які называе «зоркай у цемры», вызваленнем з жорсткасці, страху і няўважлівай спешнасці, што дамінуюць у сучасным свеце.
Дарагія браты і сёстры! Людзі добрай волі, якія шукаюць спакою
Наперадзе нас чакаюць радасныя дні святаў Божага Нараджэння, да якіх мы рыхтаваліся ў Адвэнце, што, на жаль, быў пазначаны пандэміяй каранавірусу. Нягледзячы на няпростыя выпрабаванні сучаснасці, не выпускайма з-пад увагі галоўнага героя гэтых святаў — Езуса Хрыста, Спрадвечнага Сына Божага, які, не перастаючы быць Богам, стаўся для нас чалавекам. Яго Нараджэнне на зямлі было самым важным нараджэннем у гісторыі свету. Ад яго мы адлічваем каляндарныя гады новай эры. Езус з’яўляецца для нас Дарогай, Праўдай і Жыццём.
Сёння таямніца нараджэння Бога-Чалавека заклікае чалавецтва: «Прыміце дар дабра ад Бога і дзяліцеся ім паміж сабою». Акуніцеся ў гэтую добрую волю, якую Бог аказаў людзям, сыходзячы на зямлю. Няхай яна паселіцца ў сэрцах і розумах, няхай будзе прысутнай ва ўсіх сферах сямейнага і грамадскага жыцця і няхай дзейсна супрацівіцца ўплывам зла. Няхай яна прынясе трывалы спакой, няхай захавае сям’ю і хрысціянскую традыцыю. Няхай паспрыяе нашаму паяднанню. Няхай дапаможа нам не расчараваць Бога, які ўмілаваў нас як людзей добрай волі.
Таму давайце больш актыўна далучацца да жыцця Касцёла, да жыцця нашых парафіяльных і сямейных супольнасцяў. Бо Касцёл — наш другі сямейны дом; гэта наша маці, якая корміць нас «малаком мудрасці і любові».
Дакранемся ж сэрцам да Бэтлеема з Немаўляткам Езусам у яслях.
Няхай святкаванне чарговай гадавіны зямнога нараджэння Сына Божага ў Бэтлееме напоўніць усіх нас новым святлом і моцай Духа Святога, няхай адновіць нашыя сем’і і нашае грамадства, каб кожны дзень нашае сведчанне пра Хрыста было больш бачным і яскравым.
Жадаю вам Божага благаслаўлення, радасці і шчасця на святы Божага Нараджэння. Няхай у новым, 2022 годзе ад Нараджэння Збаўцы, у людзях добрай волі, якіх Бог умілаваў, здзейсніцца дэвіз душпастырскай праграмы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі «Праз адзінства, удзел і місію да Касцёла-супольнасці», дзякуючы дыялогу людзей з Богам і паміж сабой.
Усіх вас, дарагія браты і сёстры, даручаю заступніцтву Багародзіцы Марыі, якая пасля дыялогу з Нябесным Пасланнікам Арханёлам Габрыэлем нарадзіла свету Збаўцу Езуса Хрыста.
На знак паяднання і згоды, міру і еднасці дзялюся з вамі белай аплаткай — сімвалам Нованароджанага Даўцы спакою.
На радасць сустрэчы і дыялогу з Богам, чалавека з чалавекам, грамадзяніна з грамадзянінам у Новым 2022 годзе, сардэчна благаслаўляю вас
† у Імя Айца, і Сына, і Духа Святога.
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
P.S. Гэтае Пасланне належыць прачытаць вернікам на Урачыстасць Нараджэння Пана 25 снежня 2021 года.
22 снежня 2021

Кoличество переходов на страницу: 142
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |