Гэты творца быў сапраўды народным: выхадзец з беднай сям'і, які рана спазнаў цяжкую працу і горыч страты блізкіх людзей, змог пераканаць усю нацыю ў сіле свайго таленту, заклікаць беларусаў да барацьбы за права «людзьмі звацца». Купала быў не толькі паэтам, публіцыстам, які ўмеў стыльна апранацца і вёў часткова багемны лад жыцця, але і сапраўдным улюбёнцам публікі.
Падтрымліваў маладых паэтаў, з адкрытай душой прымаў гасцей у сваім доме — здаецца, ён сапраўды адчуваў і ведаў беларускую душу. Таму і не дзіўна, што, паводле ўспамінаў сучаснікаў, пасля прэм'еры «Паўлінкі», якая прайшла ў Доме настаўніка ў Вільні, Купалу публіка літаральна насіла на руках. А яго «Тутэйшыя» і «Раскіданае гняздо» сталі сімваламі нацыі на многія пакаленні.
Пачатак ХХ стагоддзя, час, у які Купала і прыйшоў у нашу нацыянальную літаратуру, быў унікальным перыядам. Тут спляліся галасы і памкненні многіх пакаленняў творцаў. Змяшаліся мастацкія стратэгіі і плыні.
А сама літаратура за нейкія дзесяцігоддзі здолела прайсці шлях ад чыста народнага мастацтва, што стваралася стыхійна, як фальклор, да прафесійнай паэзіі, прозы, літаратуразнаўства. У многім — дзякуючы нястомнай, натхнёнай працы такіх тытанаў свайго часу, як Янка Купала.

Рамантык? Рэаліст? Сімваліст?
Часам даследчыкі называюць паэмы «Сон на кургане» і «Курган» разам з некаторымі іншымі творамі Купалы гэтага ж жанру «чыста» рамантычнымі. Маўляў, і эстэтыка захоўваецца, і фальклорная аснова ёсць, і ўнутраны канфлікт галоўнага героя, яго бяссілле супраць грамадства і рэчаіснасці таксама ў іх прысутнічаюць. Але не ўсё так проста.
З аднаго боку, усё правільна. Беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя завяршала фарміраванне класічных асноў мастацкай творчасці. Менавіта ў гэты час канчаткова сфарміраваліся вядучыя мастацкія кірункі літаратуры ХХ стагоддзя — рамантызм і рэалізм.
Асабліва гэта датычыцца рамантызму, дакладней, неарамантызму, уласцівага новай гісторыка-літаратурнай эпосе.
Асабліва гэта датычыцца рамантызму, дакладней, неарамантызму, уласцівага новай гісторыка-літаратурнай эпосе.
Дарэчы, нават у пачатку ХХ стагоддзя паміж вядучымі тэарэтыкамі літаратуры таго часу (М. Багдановіч і А. Луцкевіч) не было згоды ў выкарыстанні тэрмінаў «мадэрнізм» і «неарамантызм», якія ў кантэксце беларускай літаратуры гэтага перыяду з'яўляюцца сінонімамі: паэт, перакладчык Максім Багдановіч, імкнучыся ўключыць наша краснае пісьменства ў сусветны літаратурны працэс, называе як адзін з яго мастацкіх кірункаў мадэрнізм.
Крытык і публіцыст
Антон Луцкевіч жа піша: неарамантызм. Менавіта ў рэчышчы неарамантызму адбывалася ў Беларусі пачатку ХХ стагоддзя станаўленне і развіццё нацыянальнай літаратурнай класікі.
Рамантычныя ідэі і матывы прысутнічаюць у творчасці Янкі Купалы, Цёткі, Алеся Гаруна, Канстанцыі Буйло, Змітрака Бядулі, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага.
Рамантычныя ідэі і матывы прысутнічаюць у творчасці Янкі Купалы, Цёткі, Алеся Гаруна, Канстанцыі Буйло, Змітрака Бядулі, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага.
З іншага ж боку часта рамантычныя рысы ў літаратурах таго часу спалучаюцца з характэрнымі асаблівасцямі іншых мастацкіх сістэм (рэалізму, сімвалізму, імпрэсіянізму), што стварае непаўторнае паэтычнае адзінства, у якім і выяўляецца арыгінальнасць таленту аўтара.
Ідэі сімвалізму прысутнічаюць і ў беларускай паэзіі, яны спалучаюцца з неарамантызмам (у творчасці Янкі Купалы) і імпрэсіянізмам (у Максіма Багдановіча). Адметна тое, што беларускі сімвалізм абапіраўся не толькі на еўрапейскую літаратурную традыцыю, а і на багаты мастацкі досвед нацыянальнага фальклору з яго дасканала распрацаванай паэтыкай сімвалаў і мастацкіх іншасказанняў. Вось адсюль — складаныя шматузроўневыя вобразы-алегорыі Купалы.
Янка Купала рана захапіўся духам старажытнасці, які выразна адчуваўся ў духоўных набытках беларусаў. Калядкі, вяснянкі, куставыя, купальскія песні, гэтак жа як і загаворы, замовы, нібы захоўвалі ў сабе адзнакі бачання, адчування свету далёкімі продкамі.
Але ў той жа час, як піша Іван Навуменка, Купала не прайшоў міма пэўных мастацкіх формаў, выпрацаваных паэтамі-сімвалістамі і імпрэсіяністамі, яны мелі на яго бясспрэчны ўплыў. Купалу не трэба было выдумляць русалак, зданяў, бо гэтыя істоты ўжо існавалі ў міфах, казках, народных паданнях. Яны і сталі героямі яго твораў.
Адзін з іх — паэма «Сон на кургане». Тут зварот да ўмоўна-фантастычнага, алегарычнага плана даваў паэту магчымасць з'яднаць сённяшнюю яву з мінуўшчынай роднага народа. Малюнкі «У пушчы», «На замчышчы», з іх русалкамі, зданямі-відмамі, Чорным і, нарэшце, Самам, цэнтральным героем, заступнікам народа, праўдашукальнікам, — нібы нясуць подых мінуўшчыны, гісторыі.

Але не толькі звычайным для таго часу рамантычным пафасам, глыбокай трагедыяй Сама, галоўнага героя (які нагадвае герояў «старога» рамантызму — людзей адзінокіх, мужных, але бяссільных перад воляй лёсу, няздольных дабіцца здзяйснення сваёй мэты) адметная паэма. У ёй значнае ўсё: месца дзеяння, вобраз, гук... Значнае і тое, якое ўражанне кожны з гэтых складнікаў робіць на чытача. Месца — стварае патрэбны настрой, гукі — зачароўваюць, нібы гіпнатызуюць, вобразы — палохаюць (у тым ліку абсурднасцю).
Сімвалічныя месцы, дзе адбываецца дзеянне паэмы, — пушча, замчышча (падкрэслівае слаўнае мінулае беларускага народа), папялішча, шынкоўня. Адметныя і героі паэмы — адзінокі Сам, жорсткія русалкі (кожная з іх расказвае сваю гісторыю жыцця, па сутнасці — баладу), кабета-вар'ятка, якая «сыйшла з розуму праз пажар», яе прыдуманае вяселле з Падросткам, сапраўднае вяселле, якое замест гасціннага дома прыязджае на папялішча... Адметны і вобраз Чорнага — злоснага дэмана, які сімвалізуе спрадвечныя перашкоды на шляху чалавека да шчасця. Менавіта з ім звязаныя самыя страшныя, гатычныя (а гэта таксама адна з рыс неарамантызму) сцэны паэмы, напрыклад, ён, абараняючы скарбы на замчышчы, кажа Саму:

Зубамі грызі,
війся ў ранах,
Сэрцам бі ў камень,
як звонам,
Крывёю парог злі
цагляны,
Трупам тут ляж
безгалоўным.
Надзвычай багатай з'яўляецца гукавая палітра паэмы. Толькі ўявіце: шэпт, свіст, бразганне золата, шэлест зарасляў, скрып... Да ўсяго гэтага напрыканцы паэмы дадаецца сумная песня Сама пад ліру:
«канечна, мае голас ліра,
Бы толькі слухалі вы шчыра»,
затым «пачынаецца напяванне без слоў, каторае паволі ўсільваецца ў нейкую жудка-сумную, прыдаўленую мелодыю», і гэты спеў заглушае вясёлая мелодыя «Ой-ра, ой-ра», якую выконваюць музыкі ў карчме.

Як піша даследчык творчасці Янкі Купалы Міхаіл Ярош, асэнсаваць глыбіню праблематыкі «Сну на кургане» вельмі складана. Гэтую складанасць увесь час адчувала наша літаратуразнаўства, даючы самыя розныя трактоўкі ідэйнай сутнасці твора. Але апошнім часам яно зрушылася ў бок канкрэтна-гістарычнага вытлумачэння зместу паэмы.
Напрыклад, ён сцвярджае, што «не фантастыка сама па сабе, не русалкі і відмы цікавяць паэта. Ён расказвае перш за ўсё пра людзей, пра іх пакутлівае, поўнае трагізму жыццё ў буржуазна-памешчыцкім грамадстве, пра пошукі народам вялікага скарбу — свабоды».

Ля вытокаў паэзіі горада
У беларускай паэзіі пачынальнікам традыцыі мастацкага ўрбанізму лічыцца Максім Багдановіч, які ў сваім цыкле «Места» здолеў намаляваць яскравыя «карціны» тагачаснай Вільні, паказаць гукі горада і эпізоды яго жыцця. Але ж першым паэтам (у храналагічным плане), якога зачаравала Вільня, быў Янка Купала.
Запрашэнне ў Вільню, якое Янка Купала атрымаў восенню 1908 года, было для яго збавеннем ад вымушанага аднастайнага і нецікавага жыцця. Таму сустрэча з Вільняй была жаданай і чаканай, стала для паэта радаснай весткай. І сапраўды, творчасць гэтага перыяду сведчыла, што ён авалодаў красой і сілай роднага слова. І менавіта Вільня стала спрыяльным асяродкам для жыцця і творчага росту маладога на той час паэта.
Старажытны горад не мог не зачараваць Янку Купалу таямнічасцю краявідаў. Гораду над «Віллёй» (Віліяй) паэт прысвяціў некалькі вершаў, што маюць падзагалоўкі «З віленскіх абразоў». Гара, на якой калісьці стаяў замак Гедзіміна, ажыўляла ва ўяўленні паэта карціны гісторыі і слаўных часоў беларускага народа, дазваляла яму, сапраўднаму рамантыку, адлюстраваць іх у вершы «Замкавая гара».
У гэтым творы выяўляецца адчуванне Вільні як месца гістарычнага. Аўтарская канцэпцыя горада працуе на выкананне праграмы нацыянальнага беларускага адраджэння праз ідэалізацыю гістарычнага мінулага.
У гэтым творы выяўляецца адчуванне Вільні як месца гістарычнага. Аўтарская канцэпцыя горада працуе на выкананне праграмы нацыянальнага беларускага адраджэння праз ідэалізацыю гістарычнага мінулага.
У вершы паэт супастаўляе прывід яркай міфічнай гісторыі Гедзімінавага кургана XІV стагоддзя і прафанічную сучаснасць ХХ стагоддзя з шэрай паўсядзённасцю яе гарадскога побыту. Лірычны герой аглядае гарадскі натоўп не з вяршыні гары, як гэта пазней зробіць дзядзька Антось з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (раздзел «На Замкавай гары»), а стоячы каля яе падножжа. Цяпер пра былую славу старажытнага замка Гедзіміна нагадваюць толькі руіны: з аднаго боку, час прайшоў і знішчыў будынак, з іншага ж боку, усё на беларускай зямлі змянілася.
Як рамантык і прыхільнік нацыянальнага адраджэння, паэт рэагуе на тыя змены, што нячутна і незаўважна для іншых (уночы) адбываюцца ў грамадстве. Лірычны герой тут выступае як паэт-прарок у вобразе старонняга назіральніка, які нічым не вылучаецца з натоўпу, але ў той жа час памятае пра мінулае і прадчувае будучыню.
«Шуман» — верш, які таксама мае падзагаловак «З віленскіх абразоў», але выяўляецца ў ім зусім іншы бок існавання горада, іншы настрой ствараецца аўтарам. У віленскім кафэ «Шуман» Купала шмат часу праводзіў у вясёлай, хмельнай кампаніі. Верш гэты сваім гучаннем, вобразнасцю і архітэктонікай падобны да песні — вясёлай, але, як заўсёды бывае, з ноткамі суму ў голасе. Так, у творы паэт апісвае звычайны вечар, што праходзіць у «Шумане»:
«Рэжа музыка ахвоча
Песні, гоман — заадно,
Страва, карты, хто што хоча,
Льецца рэчкаю віно».
Аўтар падкрэслівае, што гэта — не выпадковасць і не адзінкавы прыклад рэаліі жыцця ў Вільні:
«Шуман» — Вільні кроў і косць,
Быў і будзе, як і ёсць».
Заўважае пільнае вока лірычнага героя-назіральніка не толькі вонкавую весялосць, але і негатыўныя бакі існавання горада, гарадскога ладу жыцця. У вершы гучаць і ноткі смутку: лірычны герой сам цудоўна разумее, што марнаваць час за чаркай у вясёлай гарадской кампаніі — не выйсце.

У вершы «На вуліцы» Купала малюе гарадскі начны пейзаж, звяртае ўвагу на дэталі, асаблівасці гарадской ночы, якія ён заўважае, пакуль блудзіць па «вуліцы, дзе сустрачаў яе». Гукі, што чуе лірычны герой у вечаровым горадзе, ствараюць у яго свядомасці жудасныя вобразы і асацыяцыі. Дрот, што віўся між слупамі, ён параўнаў з напятымі людскімі жыламі. Вецер гудзеў, «бы па дроце рэзаў нож;
Як вісельнік, выў, вырваўшыся з-пад магілы», «цагляны мур сачыў за мною безупыну».
Ды і да самога горада аўтар падбірае эпітэт «грэшны». Па ўсім настроі і вобразнасці верша відаць, што лірычны герой пачуваецца ў ім зусім няўтульна: «І чуўся я, як здрадай схопленая ў клетку лань...»
Падчас прагулкі лірычны герой чуе музыку, а пад яе «бразджанне ног, грудзей хрыпенне». Ён абураецца супраць такога становішча рэчаў, адчувае сорам і расчараванне ў тым, што сам мае дачыненне да жыцця ў гэтым горадзе, між людзей, якія могуць бяздумна
«...весяліцца
Не бачачы сваіх бяспутнасцей, што іх змаглі
І душаць адусюль, як змеяў навальніца!».

Складана расказаць пра Янку Купалу ў адным артыкуле. Яго творчасць, як бы банальна гэта ні гучала сёння, напраўду шматгранная. Яна натхняла многія і многія пакаленні беларусаў. І, думаецца, будзе натхняць і зачароўваць нашых паслядоўнікаў яшчэ не адно стагоддзе.
Марына Весялуха
Звязда, 7 ліпеня 2017
Марына Весялуха
Звязда, 7 ліпеня 2017
Кoличество переходов на страницу: 497
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |