https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гумавы прысмак


"Свежее дыхание облегчает понимание", — памятаеце такі выраз? Дабіцца свежага дыхання нам прапаноўвалі з дапамогай жавальнай гумкі. І праўда, варта пажаваць гумку, і здаецца, твой рот сам па сабе напаўняецца водарам мяты і фруктаў і з гэтага часу будзе такім заўсёды. Аднак не — цудаў не бывае: асвяжыць дыханне гумкай можна літаральна на 5—10 хвілін. Дык навошта яна нам? У чым яе сапраўдная карысць?
Карысць

Асноўная карысць жавальных гумак у тым, што яны сапраўды крыху асвяжаюць поласць рота — за кошт наступных уздзеянняў:

*павялічваецца хуткасць і аб`ём слінавыдзялення (у 3 разы больш, чым звычайна);

*сліна, якая выдзяляецца, здольная нейтралізаваць кіслату, што выпрацоўваюць бактэрыі зубнога налёту;

*жаванне садзейнічае абмыванню слінай цяжкадаступных участкаў поласці рота;

*гумкі з ксілітам, фторам і карбамідам здольныя ў некаторай ступені зніжаць рызыку развіцця карыесу.

Усё гэта ў цэлым садзейнічае выдаленню рэшткаў ежы, а значыць, зніжае рызыку з`яўлення непрыемнага паху з рота (вызначана, што галітоз — на 80% вынік дрэннай гігіены поласці рота).

*Яшчэ адной вартасцю жавальнай гумкі з`яўляецца тое, што яна прымушае трэніравацца нашы "недапрацаваўшыя" сківіцы: мы ж прывыклі есці ёгурты, катлеты, кашы і іншыя стравы, якія не патрабуюць разжоўвання, а сківіцы, між іншым, "былі задуманы", каб разгрызаць цвёрдыя прадукты.

Шкода


Што ж шкоднага ў тым, калі мы пажуём гумку гадзінку—другую ў дзень?

*Жаванне "ўхаластую" знясільвае страўнік, вымушаючы яго выпрацоўваць страўнікавы сок упустую, а ён раздражняе слізістую абалонку, выклікаючы гастрыт і язву страўніка.

*Асабліва пругкія гумкі могуць разбураць зубныя каронкі, масты і пломбы.

*Хімічныя араматызатары, кансерванты і іншыя дабаўкі часта выклікаюць алергію, а таксама захворванні ўнутраных органаў.

*З эстэтычнага пункту гледжання, чалавек, які пастаянна жуе, выглядае не вельмі прыемна.

*І, нарэшце, наконт адной з вартасцяў жвачкі як "асвяжальніка дыхання": яна прыдатная толькі для нязначнага асвяжэння рота, бо кардынальна бактэрыі могуць быць выдалены з рота толькі з дапамогай антысептыка і ніяк інакш.

*Штодзень наносіцца шкода навакольнаму асяроддзю ў выглядзе мільёнаў выкарыстаных гумак на сценах дамоў, лаўках і пад нагамі.

Як сумясціць прыемнае з карысным

*Галоўнае — адмовіцца ад гумкі як ад свайго пастаяннага дзённага спадарожніка.

*Жаваць гумку толькі пасля прыёму ежы, на поўны страўнік, і толькі для таго, каб устараніць з рота прысмак нядаўняга абеду. Жаваць рэкамендуецца не больш як 5—10 хвілін.

*Пажадана ўжываць жвачку без цукру, з утрыманнем заменнікаў цукру.

Падрыхтавала
Вольга Кулінковіч

ДАРЭЧЫ

На думку некаторых амерыканскіх даследчыкаў, гумка выклікае псіхалагічную залежнасць, нягледзячы на адсутнасць у ёй наркатычных рэчываў. Манатоннае жаванне ўводзіць чалавека ў нейкае падабенства "трансу". Ён засяроджаны не на праблемах знешняга свету, а на перажоўванні смачнай "бясконцай" гумкі. Менавіта па гэтых жа прычынах пастаяннае жаванне прытупляе ўвагу і нават крыху аслабляе працэс мыслення. Але гэта, безумоўна, датычыцца "маніякальнага" кругласутачнага жавання.


Звязда
11 студзеня 2011 года

 
Дата публикации:12.01.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:3645
 
Ключевые слова:
Здоровое питание Жевательная резинка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме