https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сяргей Мартынаў знаходзіцца з візітам у Бруселі


Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 10 студзеня знаходзіцца з візітам у Бруселі, паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Праграму і тэрміны візіту ён паведаміць адмовіўся. "Міністр працуе згодна са сваім графікам рабочых сустрэч і кансультацый. Мы можам пацвердзіць, што частка гэтых сустрэч пройдзе ў Бруселі. Больш падрабязную інфармацыю распаўсюджваць не будзем. Калі мы палічым неабходным праінфармаваць вам, мы праінфармуем", — заявіў прэс-сакратар.

Аб тым, што Мартынаў павінен наведаць на гэтым тыдні Брусель, паведаміла 7 студзеня Польскаму агенцтву друку (PAP) Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Паводле яе слоў, плануецца сустрэча беларускага міністра з Эштан.

Яшчэ раней дыпламатычныя крыніцы ў Бруселі паведамлялі PAP, што візіт адбудзецца па ініцыятыве беларускага боку. Акрамя Эштан, Мартынаў нібыта хоча сустрэцца з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле. Паводле інфармацыі крыніцы, Мартынаў і Фюле звязваліся на мінулым тыдні па тэлефоне. Прэс-сакратар Фюле Наташа Батлер пацвердзіла, што еўракамісар "знаходзіцца ў рэгулярным кантакце з беларускім бокам", аднак інфармацыю аб магчымай сустрэчы з Мартынавым каментаваць не стала.

Нагадаем, 7 студзеня прадстаўнікі краін — членаў ЕС пастанавілі пачаць падрыхтоўку рашэння аб аднаўленні візавых санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў беларускай дзяржавы. Цяпер вызначаецца спіс асоб, якіх маглі б закрануць санкцыі, каб кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін — членаў ЕС змаглі прыняць канчатковае рашэнне ў ходзе пасяджэння ў Бруселі 31 студзеня.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2011 
 
Дата публикации:10.01.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:5224
 
Ключевые слова:
Евросоюз-Беларусь Визовые санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме