https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спецыяльная рабочая група зоймецца стварэннем турыстычнага брэнда Беларусі


Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме па выніках круглага стала "Канкурэнтаздольнасць Беларусі на сусветным рынку турыстычных паслуг. Брэнд Беларусі".
У склад рабочай групы ўвайшлі 12 чалавек. У будучым сустрэчы стануць праводзіцца на пастаяннай аснове з прыцягненнем спецыялістаў, а таксама прадстаўнікоў дзяржорганаў. Уласны брэнд павінен з`явіцца і ў Нацыянальнага агенцтва па турызме.

На пасяджэнні круглага стала таксама абмяркоўвалася правядзенне сацыялагічных даследаванняў у турыстычных кампаніях. Узнімалася пытанне аб тым, што цяпер у Беларусі існуе праблема падліку турыстаў.

Недасканаласць метадалагічнай прапрацоўкі даных у розных сферах не дае аб`ектыўнай карціны, па якой можна ацаніць беларускі турызм. У бліжэйшым будучым будуць уведзены сатэлітныя рахункі.

Чакаецца, што гэта дасць удзельнікам рынку магчымасць аперыраваць статыстыкай у выбары эфектыўных рашэнняў па папулярызацыі краіны.

10 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.06.2016
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:923
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Бренд Методология Социология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме