https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь плануе перайсці на бязвыплатнае донарства крыві да 2020 года


Пра гэта паведаміла вядучы навуковы супрацоўнік ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій" Эсфір Свірноўская 13 чэрвеня на прэс-канферэнцыі.
"Сусветная арганізацыя аховы здароўя звяртаецца да ўсіх краін - членаў СААЗ з заклікам укараніць 100-працэнтнае бязвыплатнае донарства", - сказала Эсфір Свірноўская.

Цяпер удзельная вага бязвыплатнага донарства вагаецца ў рэгіёнах краіны ў межах 15-20 працэнтаў. За 2015 год у параўнанні з 2014-м колькасць бязвыплатных данацый павялічылася ў рэспубліцы амаль на трэць. "У свядомасці донараў прыйшло разуменне таго, што трэба быць альтруістам і трэба дарыць кроў. Гэта той шлях, які прывядзе нас да 100-працэнтнага бязвыплатнага донарства", - падкрэсліла вядучы навуковы супрацоўнік.

Яна таксама звярнула ўвагу на той факт, што найвышэйшы ўзровень трансфузіялагічнай дапамогі ўкаранёны ў тых краінах, дзе кожная доза крыві здаецца донарамі бясплатна.

"Калі мы будзем развіваць бязвыплатнае донарства, кровадачы без дадатковай аплаты, то, бясспрэчна, за кошт гэтых асігнаванняў павысім бяспеку, якасць донарскай крыві", - упэўнена Эсфір Свірноўская.

Мэтанакіраваная работа па адраджэнні бязвыплатнага донарства праводзіцца ў Беларусі з 2013 года.

Па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя ў 2015 годзе падпісаны закон "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў", дзе замацавана прыярытэтнасць выканання донарскай функцыі на бязвыплатнай аснове, урэгуляваны пытанні прадастаўлення гарантый і кампенсацый бязвыплатным донарам.

Адбылося канцэптуальнае змяненне падыходу да донарства, якое вызначана як свабодна праяўлены добраахвотны акт, які ставіць сабе мэтай выказванне грамадзянскай пазыцыі, а не імкненне атрымання пэўных грашовых кампенсацый і льгот. Беручы пад увагу, што менавіта добраахвотная бязвыплатная здача крыві асацыіруецца са значна больш нізкімі паказчыкамі інфіцыравання, трансфузіялагічная супольнасць Беларусі вітала такі напрамак развіцця донарства.

Да работы з донарскім кантынгентам актыўна прыцягваюцца грамадскія арганізацыі - БРСМ, Белая Русь, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа і іншыя. 14 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень донара крыві.

13 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.06.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:780
 
Ключевые слова:
Донорство крови БРСМ Красный Крест Всемирный день донорства крови
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме