https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кожны прыезд у Мінск - гэта свята


Такім меркаваннем падзяліўся вядомы кампазітар, спявак, акцёр, грамадскі і палітычны дзеяч народны артыст Азербайжана Палад Бюльбюль аглы ў час анлайн-канферэнцыі "Дыпламатыя мастацтва".
"Кожны прыезд у Мінск - свята, прычым гэта так яшчэ з савецкіх часоў. Будучы артыстам, я шмат гастраляваў у Беларусі - не толькі ў Мінску, але і ў Брэсце, Баранавічах, Пінску. Нават у савецкі час, калі мы прыязджалі ў нейкі горад, адчуваліся парадак, чысціня, дысцыпліна. Прыходзіш у залу - інструмент заўсёды настроены, заслона працуе, у пакоі для артыста чыста, утульна. Гэта такія характэрныя рысы беларускага народа - акуратнасць, чысціня, гасціннасць", - сказаў Палад Бюльбюль аглы.

Так супала, што менавіта ў Мінску ў сярэдзіне 1990-х адбылася сустрэча інтэлігенцыі. "Гэта была першая такая сустрэча пасля развалу Савецкага Саюза, яна была вельмі настальгічнай. Сустрэліся людзі творчасці, якія даўно адзін аднаго не бачылі, і ім было што сказаць. Сталі думаць, як быць. Прыйшлі да высновы, што, магчыма, трэба ствараць нейкую грамадскую арганізацыю, каб можна было кантактаваць, не страчваць сувязі", - расказаў вядомы кампазітар.

Потым ён па абавязку службы, як міністр культуры Азербайджана, бываў у Мінску на розных мерапрыемствах. На гэты раз Палад Бюльбюль аглы прыехаў у Мінск у сувязі з вельмі добрай, светлай падзеяй: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета вырашыў паставіць яго балет, які называецца "Каханне і смерць".

Літаратурнай асновай балета стаў створаны больш як 1300 гадоў таму выдатны помнік старажытнацюркскага эпасу "Кітабі Дэдэ Коркуд", уключаны ў Спіс нематэрыяльнай духоўнай спадчыны ЮНЕСКА.

"З эпасу я ўзяў агульначалавечыя пачуцці - каханне, нянавісць, сяброўства, здрадніцтва, адказнасць, любоў да сваёй Радзімы, сваёй зямлі - такія агульныя філасофскія паняцці. Спадзяюся, што тут кожны для сябе штосьці знойдзе", - адзначыў кампазітар.

8 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.06.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:980
 
Ключевые слова:
Тюркский мир Беларусь-Азербайждан Паллад Бюльбюль оглы Балет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме