https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СМІ не павінны скажаць інфармацыю


Аб гэтым заявіла на сустрэчы з прэс-сакратарамі дзяржструктур міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.
"Сёння відавочна заангажыраванасць пэўных рэсурсаў. І колькі іх ні падсілкоўвайце інфармацыяй, яны ўсё роўна пераставяць яе ў іншую плоскасць, гэта іх задача. Гэта мой пункт гледжання", - сказала міністр.

У гэтым кантэксце роля прэс-сакратара зводзіцца і да таго, каб адсочваць, якая інфармацыя даводзілася, скажоная яна ці не, калі скажоная, то прынцыпова ці не, адзначыла Лілія Ананіч.

"У адрас Міністэрства інфармацыі паступалі звароты нават не наконт самога вырванага слова, а тых каментарыяў, якія з`яўляюцца на форумах пасля таго, як гэта слова вырываецца. Ніхто не пазбаўляе СМІ свабоды, у іх роўныя правы на медыйным полі. Але трэба пісаць праўду", - сказала міністр.

Яна прывяла нядаўні прыклад, калі ведамства вынесла папярэджанне рэсурсу за размяшчэнне недакладнай статыстычнай інфармацыі.

"Цяпер спрабуюць напісаць, што інфармацыя была размешчана ў рубрыцы "Меркаванні", а двойчы было напісана добра. Але можна хоць пяць разоў напісаць добра, але быць дакладнымі вы абавязаны заўсёды. Калі ж нехта такое меркаванне выказаў, рэдакцыя павінна ўбачыць і выправіць, бо ўсякае слова мае афарбоўку", - сказала Лілія Ананіч.

Міністр лічыць, што паводзіны прэс-сакратара павінны быць актыўнымі і, пажадана, аператыўнымі. Ёсць мяжа ўсёдазволенасці, і трэба разбірацца, калі скажона інфармацыя ведамства.

"Калі гэта адбылося з-за непрафесіяналізму, то трэба дапамагаць, рыхтаваць добры прэс-рэліз. Журналісты не могуць быць спецыялістамі ва ўсіх сферах, і гэта не трэба, каб вучылі ўсяму і ўсіх. Але журналісты абавязаны ставіць правільныя акцэнты, а таму і ўзрастае роля прэс-сакратара", - падкрэсліла міністр.

3 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:810
 
Ключевые слова:
СМИ Пресс-релиз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме