https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сотавая сувязь і бесправадны інтэрнэт могуць уплываць на развіццё раку і патэнцыю


Такое меркаванне выказаў 16 лютага на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Сяргей Красны.
Адказваючы на пытанне аб магчымым уплыве Wi-Fi на развіццё злаякасных пухлін, спецыяліст сказаў: "У нас строгіх навуковых даных пакуль няма. Хоць лічыцца, што электрамагнітнае выпрамяненне, вядома, неспрыяльна ўздзейнічае не толькі адносна ўзнікнення пухліны, але і на любыя клеткі, якія хутка дзеляцца. Напрыклад, сперматазоіды. Значна змяншаецца іх здольнасць да апладнення".

Паводле слоў Сяргея Краснага, вялікую колькасць бясплодных шлюбаў, якая дасягае 30 працэнтаў у высокаразвітых краінах, у асноўным звязваюць не толькі з няправільным ладам жыцця, але і з электрамагнітным выпрамяненнем. Ён прывёў прыклад, што цяпер стала вельмі папулярна працаваць у крэсле, трымаючы на каленях падключаны да інтэрнэту ноўтбук.

"Гэтага нельга рабіць ні ў якім разе. Для гэтага ёсць стол. Трэба трымаць далей ад сябе", - раіць Сяргей Красны.

"Тое ж датычыцца пухлін галаўнога мозгу. Вялікая колькасць разнастайных гаджэтаў, тэлефонаў (асабліва ў дзяцей, пачынаючы з дзіцячага сада)... Гэтага ні ў якім разе рабіць не трэба. Дзеці павінны сутыкацца з мабільным тэлефонам як мага пазней", - дадаў намеснік дырэктара РНПЦ.

16 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.02.2016
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:722
 
Ключевые слова:
Куфэрак здароўя Сотовая связь Wi-Fi Онкология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме