https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне будзе дадзены старт падрыхтоўцы да 500-годдзя кнігадрукавання


Аб гэтым 19 жніўня на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне паведаміла намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.
Віцэ-прэм`ер азнаёмілася з падрыхтоўкай раённага цэнтра да сустрэчы гасцей свята. Наталля Качанава станоўча ацаніла ход работ. "У Шчучыне абноўлены важныя сацыяльныя, культурныя аб`екты і ў цэлым горад робіць прыемнае ўражанне. Таму вельмі хацелася б, каб выкананае да свята спадабалася і гараджанам, і гасцям горада", - адзначыла яна.

Свята пісьменства ў Шчучыне непарыўна звязана са святкаваннем 70-годдзя Перамогі і Годам моладзі. Акрамя таго, яно стане зыходным пунктам для падрыхтоўкі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання - юбілейная дата будзе святкавацца ў 2017 годзе. "Гэтыя важныя тэмы знойдуць сваё адлюстраванне на свяце ў Шчучыне - ім будуць прысвечаны экспазіцыі, адпаведна аформлены гандаль", - дадала Наталля Качанава.

На пасяджэнні арганізацыйнага камітэта намеснік прэм`ер-міністра падкрэсліла, што, улічваючы вышэйсказанае, Дзень пісьменства 2015 года павінен прайсці на самым высокім узроўні - як арганізацыйным, так і ў плане насычанай творчай праграмы. Яна даручыла дэталёва прапрацаваць пытанні дастаўкі артыстаў, удзельнікаў і гасцей свята, арганізацыі харчавання і гандлю, работы ўсіх службаў, а таксама канцэртнай праграмы.

Што датычыцца гатоўнасці аб`ектаў будаўніцтва і рэканструкцыі, то яна выказала надзею на тое, што работы будуць завершаны ва ўстаноўленыя тэрміны. Будзе гатовы фасад кінатэатра "Беларусь", дзе праходзіць рэканструкцыя, да Дня пісьменства жыхароў і гасцей горада парадуюць абноўленая бібліятэка, Дом культуры, новы кніжны магазін, адрэстаўрыраваны палац князёў Друцкіх-Любецкіх.

Намеснік прэм`ер-міністра таксама даручыла выканаць максімальна магчымы аб`ём работ па навядзенні парадку ў жылым фондзе, каб нішто не азмрочыла свята для гараджан.

XXII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ў Шчучыне 6 верасня. Раённы цэнтр упершыню прымае гэта свята.

19 жніўня 2015, Шчучын
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.08.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1464
 
Ключевые слова:
День белорусской письменности Шчучын Книгопечатание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме