https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Абай у байнэце


Выдавецкі дом «Звязда» прэзентаваў інтернэт-праект «Сугучча. Созвучие», дзе прадстаўлены літаратура і публіцыстыка краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Пушкін і Абай, Фет і Абай, рэцэпцыя творчасці Абая Кунанбаева ў далёкім замежжы, Вялікі Абай на беларускай зямлі, вобраз казахскага паэта, асветніка, мысляра ў выяўленчым мастацтве, паралелі ў творчасці Абая і Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа — пра ўсё гэта можна прачытаць на старонцы «Абай крочыць па планеце», якая ператвараецца ў сапраўды бязмежную прастору.

Беларускі характар інтэрнэт-старонкі, прысвечанай казахскаму асветніку Абаю, з’яўляецца нацыянальным хіба што па месцы нараджэння электроннага праекта «Абай крочыць па планеце». Функцыянуе ён на сайце Zviazda.by, што належыць Выдавецкаму дому «Звязда», у межах тэматычных абсягаў «Сугучча. Созвучие», дзе прадстаўлены літаратура і публіцыстыка краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Сёння на старонцы «Абай крочыць па планеце» выступаюць кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацва імя М. Аўэзава Дзіяра Шарыпава, кандыдат філалагічных навук Серыказы Карабай, які загадвае сектарам абаязнаўства і літаратуры новай эпохі ў гэтым жа інстытуце, доктар філалагічных навук Шэрыяздан Елеўкенаў, доктар мастацтвазнаўства Райхан Ергаліева, дацэнт Цэнтральна-Азіяцкага ўніверсітэта Алма Тусупава, загадчык кафедры казахскай літаратуры Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. Гумілёва, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Казахстана Сеіт Каскабасаў, беларускі паэт Мікола Мятліцкі, малады перакладчык Рагнед Малахоўскі і многія іншыя.

— Нам вельмі дапамагае казахскі літаратуразнаўца Святлана Ананьева, — кажа мадэратар праекта Валяр’ян Шкленнік. — Пастаянныя стасункі з ёю дапамагаюць пазнаёміцца з абаязнаўцамі літаральна з усяго свету. Сёння на сайце тры мовы — беларуская, руская і казахская. Спадзяюся, што ў бліжэйшы час Абай загаворыць з Мінска па-азербайджанску і па-туркменску, па-ўкраінску і па-англійску. Мне падаецца, што праекты кшталту інтэрнэт-старонкі «Абай крочыць па планеце» яднаюць магчымасці электронных тэхналогій і ўплываў мастацкага слова на свядомасць чалавека і грамадства.

Кастусь Ладуцька
Звязда, 3 красавіка 2015
 
Дата публикации:03.04.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:957
 
Ключевые слова:
Абай Созвучие Интеграция Содружество независимых государств Абаеведение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме