https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віяланчэльную сюіту Баха на індыйскай марымбе сыгралі студэнты акадэміі музыкі


У Мінску 21 сакавіка прафесійныя музыканты на працягу гадзіны ігралі творы Іягана Себасцьяна Баха ў пераходах метро.
Незвычайныя канцэрты прайшлі на дзесяці станцыях метрапалітэна. Яны былі прымеркаваныя да 330-годдзя з дня нараджэння кампазітара. 

У акцыі ўзялі ўдзел прыкладна 20 музыкантаў: прадстаўнікі Асацыяцыі маладых беларускіх кампазітараў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Дзмітрый Ларкоў, студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: "Гэтая акцыя прысвечаная дню нараджэння Іягана Себасцьяна Баха. Інструмент марымба, ён індыйскага паходжання, сваяк ксілафона, вібрафона. Сапраўдная марымба — з дрэва. Гэта 4 і 1/3 актавы. На ёй не вельмі зручна выконваць Баха, таму што не хапае актаў, там патрэбныя 5. Мы выконвалі творы з віяланчэльнай сюіты, але на марымбе выконваць не вельмі камфортна. Не так гучыць, як хацелася б.

Творы складаныя, развучвалі пад чуйным кіраўніцтвам выкладчыка. Бах музычна вельмі цяжкі. Рыхтаваліся месяц-два, і вось адкрылася магчымасць сыграць яго тут.

Людзі добра ўспрынялі, вельмі цікава было. Неабыякавыя людзі да такой музыкі. Гэта добра, гэта значыць, культура ў нашай краіне яшчэ ёсць. І спадзяюся, што яна будзе развівацца".

БелаПАН
Мінск, 22 сакавіка 2015
 
Дата публикации:22.03.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1442
 
Ключевые слова:
И.С.Бах Мінск Музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме