https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі пашырана кола атрымальнікаў бясплатных сацыяльных паслуг


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 сакавіка бягучага года нумар 150.

Як адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, у мэтах развіцця стацыянаразамяшчальных форм сацабслугоўвання інвалідаў, накіраваных на падтрымку максімальна магчымай самастойнасці іх жыццядзейнасці, пашыраны катэгорыі грамадзян, якім будуць аказаны паслугі па суправаджэнні. Так, паслугі памочніка па суправаджэнні (акрамя інвалідаў I групы з парушэннем апорна-рухальнага апарату) будуць аказвацца таксама інвалідам I групы па зроку, а паслугі асістэнта (акрамя адзінокіх і адзінока пражываючых інвалідаў I групы з разумовымі парушэннямі) - адзінокім і адзінока пражываючым інвалідам II групы з разумовымі парушэннямі. Паслугі пагадзіннага догляду дзяцей-інвалідаў (паслугі няні) будуць прадастаўляцца да дасягнення дзіцем-інвалідам узросту 18 гадоў, а не да 4 гадоў, як было раней.

Сістэматызаваны пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі (напрыклад, арганізацыя гарачага харчавання дома, прыбіранне жылых памяшканняў, арганізацыя і правядзенне заняткаў па аднаўленні або развіцці сацыяльных навыкаў). Уніфікаваны падыходы пры аказанні паслуг у розных установах сацыяльнага абслугоўвання.

Нормы і нарматывы забяспечанасці грамадзян асобнымі сацыяльнымі паслугамі ўстаноўлены ў залежнасці ад функцыянальных класаў, якія характарызуюць парушэнне асноўных крытэрыяў жыццядзейнасці чалавека. Гэта дасць магчымасць рэгуляваць аб`ёмы аказання сацпаслуг у залежнасці ад стану здароўя грамадзян, падкрэсліў намеснік міністра.

"Вельмі важным з`яўляецца вырашэнне пытання выкарыстання сродкаў, якія атрымліваюцца дзяржустановамі сацыяльнага абслугоўвання ад рэалізацыі вырабаў, вырабленых інвалідамі, - сказаў Аляксандр Румак. - Як вядома, установы сацабслугоўвання аказваюць сацыяльна-медыцынскія, сацыяльна-рэабілітацыйныя і сацыяльна-педагагічныя паслугі ў 242 рэабілітацыйна-працоўных і лячэбна-працоўных майстэрнях і розных гуртках, якія наведваюць людзі з асаблівасцямі развіцця. Амаль 12 тыс. чалавек бясплатна вырабляюць сувеніры і іншыя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога характару. Гэтыя вырабы перыядычна выстаўляюцца на раённых, гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемствах, прыцягваюць увагу сваёй арыгінальнасцю і высокай якасцю работы, карыстаюцца попытам. У адпаведнасці з пастановай нумар 150, сродкі ад рэалізацыі такіх вырабаў будуць выкарыстоўвацца для набыцця неабходнага абсталявання, расходных матэрыялаў, накіроўвацца на матэрыяльнае стымуляванне работнікаў устаноў".

Акрамя таго, пастановай Саўміна ўрэгулявана пытанне выкарыстання тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання сродкаў, што паступаюць ад аплаты за аказанне сацыяльных паслуг, - яны будуць накіраваны на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы гэтых устаноў і стымуляванне працы работнікаў.

У новай рэдакцыі выкладзены пералік сацыяльных паслуг, што аказваюцца дзяржаўнымі арганізацыямі (іх структурнымі падраздзяленнямі), абароты па рэалізацыі якіх на тэрыторыі рэспублікі вызваляюцца ад падатку на дабаўленую вартасць.

На працягу двух месяцаў Міністэрствам працы і сацабароны будуць унесены неабходныя змяненні ў нарматыўныя прававыя акты, рэгулюючыя медыцынскія паказанні і медыцынскія проціпаказанні для аказання сацпаслуг ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання; прыкладныя нарматывы колькасці работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям`і і дзяцей (сацыяльнай дапамогі сям`і і дзецям); парадак і ўмовы аказання сацпаслуг.

Пастанова Савета Міністраў нумар 150 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 года нумар 1218 і ад 19 лютага 2013 года нумар 117" уступіць у сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

11 сакавіка 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1232
 
Ключевые слова:
Услуги Инвалиды Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме