https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старт велапрабегу моладзі Беларусі і Расіі будзе дадзены ў Смаленску


Аб гэтым паведамілі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.
Урачыстае адкрыццё велапрабегу Саюзнай дзяржавы «Моладзь Расіі і Беларусі — дарога ў будучае Саюзнай дзяржавы» адбудзецца 11 верасня ў скверы Памяці Герояў у Смаленску.

У велапрабегу прымуць удзел беларускія і расійскія маладыя парламентарыі, выкладчыкі і вучоныя, лідары маладзёжных грамадскіх арганізацый, студэнты навучальных устаноў. Усяго сярод удзельнікаў 60 чалавек.

Маршрут велапрабегу пройдзе па тэрыторыях Смаленскай, Пскоўскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Агульная яго працягласць складзе больш за 800 км. Па шляху руху ўдзельнікі наведаюць мемарыяльныя комплексы, ускладуць вянкі і кветкі да абеліскаў і помнікаў воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, паўдзельнічаюць у мітынгах, спартыўных святах і канцэртах. Таксама адбудзецца сустрэча з маладзёжным актывам, школьнікамі і ветэранамі. Запланаваны круглы стол «Перспектывы супрацоўніцтва моладзі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы» ў Смаленску, закладка «Алеі Дружбы» ў горадзе Дзямідаў Смаленскай вобласці, тэлемост «Маладзёжнае міжнароднае супрацоўніцтва, праблемы і перспектывы» паміж Віцебскам і Масквой і многія іншыя мерапрыемствы.

Цырымонія закрыцця пройдзе 17 верасня на «Кургане Славы» ў Мінскай вобласці.

Звязда, 29 жніўня 2014
 
Дата публикации:29.08.2014
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1430
 
Ключевые слова:
Велопробег Беларусь-Россия Смаленск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме