https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


“Вяртаньне ў Эўропу: Мінулае і будучыня Беларусі”


Так называецца традыцыйная мультыдысцыплінарная канфэрэнцыя па беларускай тэматыцы, якая ў гэтыя выходныя праходзіць у Варшаве. У імпрэзе бяруць удзел каля сямідзесяці вядучых дасьледчыкаў, практыкаў у галіне гістарычнай адукацыі, а таксама грамадзкія актывісты і выдаўцы зь Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Чэхіі, Ізраілю, Канады і ЗША.
Цягам двух дзён удзельнікі імпрэзы будуць абмяркоўваць пытаньні перакрыжаваньня беларускай і эўрапейскай гісторыі, іх уплыву на сучасныя падзеі, міжнародную палітыку і актуальныя падзеі.

Паводле адной з арганізатарак імпрэзы Ірыны Віданавай, сёньня на канфэрэнцыі можна будзе ўбачыць сапраўдны кветнік беларускіх і замежных гісторыкаў, якія займаюцца эўрапейскай тэматыкай у беларускай гісторыі.

“Жаданьнем арганізатараў было адысьці ад традыцыйнага погляду на мала дасьледаваныя ці спрэчныя старонкі гісторыі Беларусі, такія як 1939 год ці 2-я Усясьветная вайна, а лепш паглядзець больш шырока, напрыклад, на тое, як гістарычна ўспрымаліся беларусы ў розныя часы. Гэтаму прысьвечана адна з панэляў канфэрэнцыі, у якой удзельнічае беларускі гісторыі Алесь Краўцэвіч, які займаецца XIII-XIV стагоддзямі, а таксама заходнія гісторыкі, якія вывучалі матэрыялы архіваў Польшчы, Ізраілю.

Мне асабіста падаецца цікавай панэль, прысьвечаная гістарычнай амнэзіі, то бок таму, якія розныя погляды існавалі на беларускую гісторыю, што было напісана на гэту тэму, што з напісанага мы можам зьмяняць. І нарэшце яшчэ адна панэль, якая была б цікавая многім слухачам “Свабоды”. Яна прысьвечаная беларускай нацыі, яе фармаваньню, гісторыі ды ідэнтычнасьці. Сярод выступоўцаў будзе канадзкі гісторык Дэвід Марпалс, адзін з самых вядомых заходніх навукоўцаў у гэтай галіне, аўтар некалькіх сур’ёзных манаграфіяў, у тым ліку на сучасную гістарычную тэматыку. Як чалавек, які шмат бываў у Беларусі, гэты навуковец, у тым ліку, займаецца і такой тэмай, як беларускія выбары. Ён вельмі добра разумее спэцыфіку і вельмі ўдала пераказвае яе для заходняга чытача”.

13 лістапада 2010
Радыё Свабода

 
Дата публикации:14.11.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:5427
 
Ключевые слова:
История Беларуси Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме