https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: Я хачу, каб наша жанчына нараджала не менш за траіх дзяцей


"Я хачу, каб наша жанчына нараджала не менш за траіх дзяцей", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка на сустрэчы з удзельнікамі усебеларускай акцыі "Пытанне прэзідэнту", паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.
Паводле яго слоў, дзяржава вельмі шмат робіць для аховы мацярынства і дзяцінства, а ў будучыні будзе рабіць яшчэ больш. Прыярытэтная ўвага будзе надавацца забеспячэнню жыллём. "Калі нарадзіла траіх, ты атрымаеш жыллё за невялікі кошт, а можа, і бясплатна, у залежнасці ад развіцця эканомікі. Калі ў сям`і чацвёра-пяцёра дзяцей, то гэта сапраўды бясплатная кватэра. Мы будзем узмацняць падтрымку такіх сем`яў. На гэта мы будзем накіроўваць наш урад і грамадства", — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што арганізацыя дэмаграфічнай бяспекі становіцца адным з асноўных кірункаў дзейнасці дзяржавы. Паводле яго слоў, неабходна, каб у Беларусі пражывала хаця б 15 млн. чалавек (раней Лукашэнка заяўляў пра 30 млн.).

"Адказнасць за выхаванне дзяцей ляжыць не толькі на жанчыне, але і на мужчыне, і яшчэ цяжка сказаць, на кім больш", — заявіў беларускі кіраўнік.

У плане кар`ернага росту жанчынам ён "давярае больш за мужчын". "Жанчыны больш акуратныя, асцярожныя, адказныя і менш карумпаваныя", — мяркуе Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што не лічыць неабходным павялічваць пенсійны ўзрост у краіне.

БелаПАН
Мінск, 22 кастрычніка 2010
 
Дата публикации:23.10.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4105
 
Ключевые слова:
Демографическая безопасность Соцзащита Материнство и детство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме