https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародныя экспэрты заклікаюць есьці меней мяса


Экспэрты Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя (УААЗ) заклікаюць сьвет і Эўропу ў прыватнасьці зьвярнуць пільную ўвагу на асноўныя праблемы жывёлагадоўлі і паменшыць ужываньне мяса-малочных прадуктаў.
Адмыслоўцы лічаць, што гэтыя захады маглі б істотна паменшыць рызыку многіх чалавечых захворваньняў і дапамагчы запабегчы зьмене клімату і высечцы лясоў у Паўднёвай Амэрыцы. Трапічныя лясы на гэтым кантынэнце зьнішчаюцца, каб на ўтворанай пашы вырошчваць корм для жывёл і пасьвіць кароў, мяса якіх экспартуецца ў Эўропу.

Як вынікае зь сёлетніх матэрыялаў УААЗ, жывёлагадоўля шкодзіць больш, чым вытворчасьць мінэральных будаўнічых матэрыялаў, такіх, як цэмэнт, а таксама плястыку ды мэталу.

Абсалютны рэкардсмэн сьвету па спажываньні мясных прадуктаў на душу насельніцтва — гэта ЗША (звыш ста кг мяса на душу насельніцтва), потым ідуць Францыя, Нямеччына і Вялікая Брытанія. Маладыя эўрапейскія краіны істотна адстаюць паводле гэтых паказчыкаў, аднак экспэрты ААН раяць гэтым дзяржавам не прытрымлівацца мадэляў заходняга грамадзтва спажыўцоў.

Эколягі: “Каб жыць даўжэй, ешце меней мяса”


“Калі б усе людзі пачалі ўжываць мяса не часьцей як два-тры разы на тыдзень, можна было б выратаваць вялікую колькасьць людзей. Толькі ў Вялікай Брытаніі гэты паказчык склаў бы 45 тысяч жыцьцяў у год”, перакананыя брытанскія навукоўцы і прадстаўнікі экалягічнай арганізацыі Friends of the Earth (“Сябры зямлі”).

Паводле экспэртаў FoE, пераход да дыеты зь нізкім утрыманьнем мяса дазволіў бы прадухіліць заўчасную сьмерць 31 тысячы чалавек ад кардыялягічных захворваньняў, 9 тысяч — ад раку і 5 тысяч — ад інсультаў.

Аднак адмыслоўцы падкрэсьліваюць, што зусім не выступаюць за поўную адмову ад мяса, а проста заклікаюць людзей скараціць яго тыднёвае спажываньне да 210 грамаў, то бок, да паловы сасіскі на дзень. Цяпер жа тыднёвае спажываньне мяса ў разьвітых краінах складае ў сярэднім 500-700 грамаў мяса.

Камэнтуючы дасьледаваньні FoE, брытанскі прафэсар, старшыня рады тэрапэўтаў Лёнданскага Каралеўскага каледжу Стыў Фэлд адзначыў:

“Сапраўды, людзі ня мусяць адмаўляцца ад мяса, аднак яны павінны ўжываць яго істотна менш, асабліва прадуктаў з так званага “апрацаванага мяса”.

Такога ж меркаваньня прытрымліваецца і адна з кіраўніц Усясьветнага фонду дасьледаваньня раку Рэйчэл Томпсан, якая даказала непасрэдную сувязь паміж ужываньнем апрацаванага мяса, такога, як бэкон, вяндліна і каўбаса, і дынамікай анкалёгіі кішэчніка”.

Навукоўцы Гарварду: “Каўбаса — самае небясьпечнае мяса”

Тым часам група амэрыканскіх навукоўцаў з Гарвардзкага ўнівэрсытэту, прааналізаваўшы вынікі 20 дасьледаваньняў, у якіх прымала ўдзел больш за мільён людзей з 10 краін сьвету, прыйшла да высновы, што самая папулярная ежа ва ўсіх гэтых краінах — рознага віду перапрацаванае мяса: сасіскі, кілбаса, вяндліна, шынка. Ядуць іх пераважна з хлебам на сьняданак, абед і вячэру. Як сьведчаць адмыслоўцы, 50 грамаў перапрацаванага мяса ў дзень дастаткова, каб рызыка захворваньня на дыябэт павялічылася. Перапрацаванае мяса патэнцыйна шкоднае для здароўя, бо ў яго дадаюць соль, розных хімічныя смакавыя дадаткі ды кансэрванты.

Цяпер у Беларусі каўбасы ядуць болей, чым за Брэжневым

Паводле дадзеных, зьмешчаных беларускай урадавай газэтай “Рэспубліка”, Беларусь па спажываньні мяса на душу насельніцтва мае адзін з самых высокіх паказчыкаў сярод краін СНД. Сярэднестатыстычны беларус у месяц зьядае ў чыстым выглядзе 900 грамаў сьвініны і 100 грамаў ялавічыны, плюс 1,7 кг прадуктаў з апрацаванага мяса (каўбасы, вэнджаныя ды іншыя вырабы), плюс 300 грамаў масла. Цяпер беларус зьядае амаль у 2,5 разы болей каўбасы, чым за Брэжневым.

Беларускія мэдыкі, у сваю чаргу, не адзначаюць нейкай сувязі паміж ужываньнем мяса і ростам шэрагу захворваньняў сярод насельніцтва.

20 кастрычніка 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:20.10.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:4643
 
Ключевые слова:
Питание Мясные продукты Колбасы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме