https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Амаль 3,9 млрд рублёў плануецца накіраваць на рэалізацыю дзяржпраграмы развіцця машынабудаўнічага комплексу Беларусі на 2017—2020 гады


Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.
Дзяржаўная праграма развіцця машынабудаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2017—2020 гады зацверджаная пастановай Савета міністраў ад 7 жніўня 2017 года № 588.

Мэтай дзяржпраграмы з`яўляецца развіццё, павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці машынабудаўнічага комплексу краіны.

Праграма грунтуецца на наступных асноўных прыярытэтах: рост і дыверсіфікацыя экспарту тавараў; забеспячэнне збалансаванасці знешняга гандлю; прыцягненне інвестыцый з мэтай павелічэння прадукцыйнасці працы і фарміравання цэнтраў апераджальнага развіцця.

Фінансаванне праграмы будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце, а таксама за кошт уласных сродкаў арганізацый — выканаўцаў, крэдытных рэсурсаў банкаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

У цэлым на яе выкананне плануецца накіраваць 4 млрд 865,5 млн рублёў, у тым ліку ўласныя сродкі арганізацый — 705,7 млн рублёў, крэдытныя рэсурсы банкаў — 3 млрд 339,1 млн, сродкі рэспубліканскага бюджэту — 775,3 млн рублёў.

Адказным заказчыкам і заказчыкам дзяржаўнай праграмы вызначанае Міністэрства прамысловасці.

Міністэрству фінансаў даручана пры распрацоўцы праектаў рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год ва ўстаноўленым парадку прадугледжваць сродкі на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы.

Пастанова набудзе моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2017
 
Дата публикации:09.08.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:871
 
Ключевые слова:
Беларусь-2020 Программа Финансы Машиностроение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме