https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь не плануе экспартаваць збожжа і будзе выкарыстоўваць яго для жывёлагадоўлі


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі, да якой па відэа-канферэнц-сувязі былі падключаны ўсе раёны краіны.
Прэзідэнт даручыў на месцах дакладна вызначыць тактыку ўборкі, каб забяспечыць максімальны ўраджай і не дапусціць страт.

"Убірайце пры вільготнасці 20 працэнтаў. Можа, нават 22 працэнты. Лепш падсушыце. Таму што гэта ўсё роўна будзе рэнтабельна. Вы нават не ўяўляеце, наколькі будзе попыт на прадукцыю сельскай гаспадаркі, у тым ліку і на збожжа. Але мы збожжа на экспарт прадаваць не збіраемся. Нам трэба яго прапусціць праз жывёлагадоўлю, атрымаць малако, мяса і іншае. І гэту прадукцыю прадаць на міжнародных рынках", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Паверце, што ў наступным годзе і яшчэ праз год цяперашняе збожжа гэтага года будзе даражэйшым за тыя грошы, якія ёсць сёння. Гэта значыць цана на збожжа і іншыя сельгаспрадукты значна ўзрасце. Таму калі ёсць магчымасць, трэба пакласці на зіму, каб зімой і вясной нашы людзі маглі атрымаць па нармальных цэнах неабходную сельгаспрадукцыю. Стабілізацыйныя фонды. Асабліва ў Мінску і абласных гарадах", - даручыў кіраўнік дзяржавы.



26 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.07.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:863
 
Ключевые слова:
Уборочная кампания Урожай Продовольственная безопасность Зерновые Животноводство Кормовая база
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме