https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


БМЗ дамовіўся аб пастаўцы прадукцыі на $100 млн на выстаўцы «ЭКСПА-2020»


У нацыянальным павільёне Беларусі на «ЭКСПА-2020» прайшлі дні Гомельскай вобласці, паведамляецца на сайце Беларускага металургічнага завода.
Дэлегацыю ўзначаліў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Канюшка, інтарэсы прадпрыемства прадставіў генеральны дырэктар БМЗ Дзмітрый Корчык.

На «ЭКСПА-2020» Гомельскі рэгіён прадставіў некалькі прэзентацый, прысвечаных інвестыцыйнаму і гандлёва-эканамічнаму патэнцыялу вобласці. Таксама прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў правялі перагаворы з дзелавымі коламі ААЭ і іншых краін. Як паведамілі ў прэс-службе БМЗ, вынікам бізнес-сустрэч стала падпісанне значнага пакета дакументаў аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. У прыватнасці, падпісана некалькі кантрактаў на пастаўку прадукцыі Беларускага металургічнага завода на суму больш за $100 млн.

У Дубаі (ААЭ) з 1 кастрычніка 2021 года па 31 сакавіка 2022 года праходзіць сусветная выстаўка «ЭКСПА-2020». На ёй прадстаўлена больш за 200 удзельнікаў са 190 краін свету.

Звязда, 15 лютага 2022
 
Дата публикации:15.02.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:288
 
Ключевые слова:
Белорусский металлургический завод Выставка ЭКСПО-2020
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме