https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Экспартныя і інвестыцыйныя магчымасці Беларусі прэзентаваны ў Бішкеку на бізнес-форуме


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Прэзентацыя экспартных і інвестыцыйных магчымасцей Беларусі праведзена 3-4 лістапада ў Бішкеку ў час беларуска-кыргызскага бізнес-форуму "Новыя гарызонты супрацоўніцтва" і адбылася кантактна-кааперацыйная біржа. 

Выступаючы на форуме, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане Віктар Дзенісенка прадставіў інфармацыю аб развіцці беларускай эканомікі, стане беларуска-кыргызскага эканамічнага супрацоўніцтва і перспектыўных напрамках па павелічэнні ўзаемнага тавараабароту. "Праведзена прэзентацыя экспартных і інвестыцыйных магчымасцей Беларусі. Удзельнікі форуму абмеркавалі стан беларуска-кыргызскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, перспектывы ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у рэалізацыі інфраструктурных праектаў у Кыргызстане, пытанні кааперацыі і стварэння сумесных вытворчасцей", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.

У другі дзень форуму прадстаўнікі Беларусі азнаёміліся з дзейнасцю СЭЗ "Бішкек" і яе рэзідэнтамі, наведалі шэраг прадпрыемстваў і кампаній, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю.

Паміж гандлёва-прамысловымі палатамі дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў другім квартале 2015 года візіту дзелавых колаў Кыргызстана ў Беларусь.

Арганізатарамі форуму выступілі пасольства Беларусі ў Кыргызстане, Мінскае аддзяленне БелГПП, ГПП Кыргызстана. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Мінскага аддзялення БелГПП, адміністрацыі СЭЗ "Віцебск", ТАА "Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў "МАЗ-Купава", ААТ "Гродна Азот" ВТК "Хімвалакно", ваўкавыскага ААТ "Беллакт", ААТ "Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат", УП "Цветліт" ГА "БелТІЗ", СП "ФрэБар" ТАА. З кыргызскага боку на форуме прысутнічала больш за 40 удзельнікаў.

5 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.11.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1344
 
Ключевые слова:
Кыргызстан Форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме