https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мясніковіч: патрэбны рашучыя дзеянні па актывізацыі экспарту за межы МС


Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 16 снежня на чарговым пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў запатрабаваў актывізаваць экспарт за межы Мытнага саюза.
На пасяджэнні Савета бяспекі 16 снежня кіраўнік дзяржавы чарговы раз зрабіў сур`ёзную заўвагу ўраду аб недахопах у рабоце па экспарце тавараў і паслуг, звярнуўшы ўвагу на неабходнасць пераарыентацыі на новыя рынкі, каб была паўнацэнная дыверсіфікацыя экспарту ў сувязі са спадам аб`ёмаў на расійскім рынку і рынку МС.

"За студзень-кастрычнік бягучага года па краінах Мытнага саюза мы "праселі" на $777 млн, у тым ліку па Расіі - на $739 млн, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Мы недабіраем вельмі вялікія аб`ёмы экспарту ў Расійскую Федэрацыю, нягледзячы на тое што ў фізічным вылічэнні практычна па ўсіх пазіцыях пастаўляем больш прадукцыі". Такі стан спраў уяўляе сур`ёзную пагрозу эканамічнай бяспецы рэспублікі. І хоць за кошт нарошчвання экспарту ў трэція краіны Беларусі ўдалося кампенсаваць $757 млн, гэтага, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч, недастаткова. "Неабходна прымаць самыя рашучыя дзеянні, каб актывізаваць экспарт у краіны па-за Мытным саюзам", - запатрабаваў ён.

Як адзначыў у сувязі з гэтым міністр замежных спраў Уладзімір Макей, адным з напрамкаў шматвектарнай палітыкі Беларусі з`яўляецца развіццё супрацоўніцтва з краінамі Паўднёвай Азіі, у прыватнасці з Бангладэш. Беларуска-бангладэшскі гандаль у 2013 годзе склаў $133,3 млн, у тым ліку беларускі экспарт дасягнуў $115,4 млн. Яго аснову складаюць калійныя ўгнаенні (99,4 працэнта). У студзені-верасні бягучага года двухбаковы тавараабарот склаў $63 млн, экспарт у Бангладэш - $43,12 млн. Забяспечана дадатнае сальда ў памеры $23,2 млн. "Бангладэш уяўляе для Беларусі цікавасць як рынак збыту калійных угнаенняў, прадукцыі машынабудавання, а таксама паслуг у сферы адукацыі, - адзначыў кіраўнік МЗС. - Па выніках бягучага года Беларуская калійная кампанія плануе паставіць у Бангладэш каля 212 тыс.т хлорыстага калію пры прагнозе 200 тыс.т".

Важнейшым праектам, які знаходзіцца на кантролі ўрада і МЗС, з`яўляецца арганізацыя паставак у Бангладэш тэхнікі "Амкадор" і МАЗ з выкарыстаннем механізма падтрымкі экспарту. Таксама бакі прадаўжаюць працаваць над арганізацыяй правядзення першага пасяджэння сумеснай беларуска-бангладэшскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. Папярэдне мерапрыемства запланавана на першы квартал 2015 года.

У цэлым жа, прадаўжаючы тэму дыверсіфікацыі рынкаў збыту, Уладзімір Макей адзначыў: "Не толькі кіраўніцтва краіны, МЗС адказваюць за дыверсіфікацыю экспарту - гэта залежыць ад кожнага міністэрства, кожнага прадпрыемства. Без настойлівага імкнення кожнага ведамства мы не дасягнём пастаўленых мэт". Пры гэтым работа ў такім напрамку, падкрэсліў міністр, павінна весціся пастаянна, а не толькі ў выпадку ўзнікнення якой-небудзь крызіснай сітуацыі.

16 снежня 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.12.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1249
 
Ключевые слова:
Экспорт Экономическая безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме