https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Набор садавіны ўручаць кіроўцам, якія далучацца да Дня без аўтамабіля


Пра гэта паведаміла старшы інспектар агітацыі і прапаганды аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска Алена Волчак.
ДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы плануе заахвоціць вадзіцеляў, якія далучыліся 22 верасня да глабальнай ініцыятывы "Дзень без аўтамабіля!", садавінным наборам. 

"Першым 10 аўтаўладальнікам, якія прыбудуць 22 верасня з 10:30 да 11:00 на ровары да цэнтральнага ўваходу ГЦ "Карона" на вул. Кальварыйскай, 24 (да велапаркоўкі), пры прад`яўленні пасведчання кіроўцы і тэхпашпарта на аўтамабіль будзе ўручаны вітамінізаваны набор з садавіны. Адмова ад выкарыстання асабістых і карпаратыўных аўто паслужыць паляпшэнню гарадской экалогіі і дарожнай сітуацыі, а ініцыятыва ДАІ з падарункам - толькі дадатковы стымул для кіроўцаў", - удакладніла Алена Волчак.

Традыцыя праводзіць Дзень без аўтамабіля нарадзілася ў Францыі 22 верасня 1997 года, затым гэтую ініцыятыву падтрымалі іншыя еўрапейскія краіны. У 2008 годзе да акцыі далучылася Беларусь. Мерапрыемства заклікае звярнуць увагу грамадскасці на экалагічныя праблемы гарадоў, у тым ліку якасць атмасфернага паветра.

Звязда, 18 верасня 2016
 
Дата публикации:18.09.2016
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:920
 
Ключевые слова:
Мінск День без автомобиля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме