https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урачыстасці ў гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі пройдуць у сталіцах Беларусі, Расіі і Украіны


Аб гэтым паведаміў 5 мая ў інтэрв`ю расійскаму тэлебачанню Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
"Мы мяркуем, што ўрачыстасці пачнуцца ў Маскве 24 ліпеня, у дзень памяці святой благавернай княгіні Вольгі, бабулі князя Уладзіміра, - можна сказаць, першай хрысціянкі ва ўладзе, якая ў многім падрыхтавала Хрышчэнне Русі", - сказаў Патрыярх.

Паводле яго слоў, у Маскве запланавана ўрачыстае богаслужэнне ў храме Хрыста Збавіцеля, на якое запрошаны кіраўнікі памесных праваслаўных цэркваў, чакаецца таксама, што ў гэты дзень адбудзецца народны фестываль.

Затым урачыстасці перамесцяцца ў Кіеў, дзе адбудуцца ўрачыстае богаслужэнне на Уладзімірскай горцы, каля помніка святому князю Уладзіміру і гала-канцэрт на Хрышчаціцы.

Пасля гэтага ўрачыстасці прадоўжацца ў Мінску, дзе будзе адслужана богаслужэнне пад адкрытым небам. Плануецца таксама правесці ў беларускай сталіцы вялікія народныя шэсці.

Патрыярх Кірыл лічыць важным, каб рускія, украінцы і беларусы помнілі падзею Хрышчэння Русі, што абумовіла далейшы ход гісторыі славянскіх народаў.

7 мая 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.05.2013
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:1255
 
Ключевые слова:
Христианство Крещение Руси Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме