https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


28 жніўня спаўняецца 75 гадоў беларускаму паэту, журналісту і дыпламату, сябру Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Генадзю Бураўкіну


Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” шчыра віншуе шаноўнага Генадзя Мікалаевіча з юбілеем і жадае выдатнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, нязгаснага аптымізму, дабрабыту, творчага натхнення!
Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 г. у вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ. З 1972 па 1978 год быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”, 1978-1990 гг. — старшыня Дзяржкамітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, старшынёй ТБМ. З’яўляўся пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990-1994), намеснікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь.

Аўтар кніг паэзіі “Дыханне”, “Выток”, “Варта вернасці” (за яе атрымаў дзяржаўную прэмію імя Янкі Купалы), “Гняздо для птушкі радасці”, “Паміж зоркай і свечкай”, “Чытаю тайнапіс вачэй” ды іншых. Аўтар папулярных эстрадных песень. Укладальнік першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава — “Наш Быкаў”.

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
28 жніўня 2011
 
Дата публикации:28.08.2011
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:2440
 
Ключевые слова:
Писатели Беларуси Юбилей Генадзь Бураўкін
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме