У прыватнасці, экспертамі падрыхтаваны пераклад дзесяці найбольш ужывальных дакументаў: акта выкананых работ, даверанасці, дамовы камісіi, дамовы куплі-продажу, дамовы на аказанне паслуг, загада аб прыёме на працу, пратакола, працоўнай дамовы, рахунка-фактуры і статута.
Пытанне аб неабходнасці мець шаблоны дакументаў на беларускай мове было ўзнята слухачамі першага набору курсаў бізнес-беларускай, распачатых Асацыяцыяй Еўрапейскага Бізнесу.
У распрацоўцы беларускіх тыпавых юрыдычных дакументаў прынялі ўдзел:
· Алена Анісім, першы намеснік Старшыні ТБМ, навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі
· Вераніка Мазуркевіч, лінгвіст, выкладчык курсу бізнес-беларускай у АЕБ
· Кампанія «Праўны пераклад»
· Iнтэрнэт-агенцтва перакладаў LINGVA-BY
У далейшым Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу плануе дапаўняць дадзены пакет дакументаў. Таму будзем удзячны за іншыя перакладзеныя юрыдычныя дакументы або свае прапановы наконт таго, якіх яшчэ дакументаў не хапае вашай кампаніі для вядзення справаводства па-беларуску.
Таксама нагадваем, што да 19 студзеня 2015 года Асацыяцыя праводзіць другі набор на курс па вывучэнні дзелавой беларускай мовы. Прадстаўнікі камерцыйных кампаній атрымаюць магчымасць развіць навыкі вуснай і пісьмовай бiзнес-камунiкацыi на беларускай мове для правядзення дзелавых перамоваў, нарад, прэзентацый, сумоўяў і г.д.
Важна! Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнеса рэкамендуе пры падрыхтоўцы дакументаў звяртацца па кваліфікаваную дапамогу юрыстаў. Дадзеныя формы дакументаў прадстаўлены ў якасці ўзораў выключна для адукацыйных мэтаў.
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу, 14 студзеня 2015