https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новыя беларускія кнігі ў чарговым, 8 нумары літаратурнага бюлетэня “Кніганоша”.


Пададзеныя ў бюлетэні беларускія кнігі выдавецтваў Вільні, Коўна, Беластока, Познані, Смаленска, Гродна, Брэста і Мінска можна замовіць непасрэдна ў выдаўцоў. Кантакты прыкладаюцца ў канцы агляду.
Адкрывае нумар інтэрв`ю з Алесем Разанавым. Пісьменнік, дзякуючы якому ў беларускай літаратуры існуе паняцце аўтарскія жанры, распавядае пра сваю наступную кнігу, свой улюбёны жанр, дзеліцца сваім поглядам на тое, якой мусіць быць сучасная паэзія.

У рубрыцы “Свята” ўвазе чытачоў – рэпартаж са святкавання першага году дзейнасці кнігарні “ЛогвінаЎ”.

У рубрыцы “Погляд” – рэцэннзіі на кнігу ўспамінаў Дануты Бічэль “Мост святога Францішка” і на беларускі пераклад рамана Чарльза Дзікенса “Олівер Твіст”.

Таксама ў нумары інфармацыя пра больш як 20 кніг, якія пабачылі свет ў мінулым годзе, сярод іх: збор тівораў Уладзіміра Дудзіцкага (укладанне, прадмова і бібліяграфічны каментарый Лявона Юрэвіча), Алесь Разанаў “З Вяліміра Хлебнікава”, Янсан Тувэ “Камета над далінай мумітроляў (пераклад з шведскай Насты Лабады і Алесі Башарымавай), Ніна Стужынская “Беларусь мяцежная. З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920­я гг. “ і інш.

Спампаваць бюлэтень можна на сайце ЗБС Бацькаўшчына

9 красавіка 2011


 
Дата публикации:09.04.2011
Тематика:Белорусские центры, Культура
Просмотров:3050
 
Ключевые слова:
Белорусские издательства Белорусская диаспора Книги Беларуси Литературный бюллетень "Книгоноша"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме