https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пераможцамі гарадскіх спаборніцтваў "Залатая шайба" ў Мінску сталі хакеісты каманды "Грыфоны"


У Мінску вызначыліся пераможцы гарадскіх спаборніцтваў "Залатая шайба".
У фінале перамогу з лікам 5:2 атрымалі хакеісты каманды "Грыфоны", якія былі мацнейшыя за сапернікаў з "Партызана".

Фінал у старэйшай узроставай групе адбыўся на малой арэне "Чыжоўка-Арэны". Ігракі "Грыфонаў" адкрылі лік у сярэдзіне першага перыяду і не ўпусцілі сваю перавагу да фінальнай сірэны.

Трэцяе месца ў гарадскіх спаборніцтвах заняла каманда "Беркут" Фрунзенскага раёна Мінска. Пераможца і фіналіст гарадскога этапу атрымалі права згуляць у вырашальнай стадыі рэспубліканскага турніру "Залатая шайба", які пройдзе адначасова з Калядным міжнародным турнірам аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.

Гарадскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" праводзіліся ўжо 21 раз з мэтай паляпшэння фізкультурна-спартыўнай работы, умацавання здароўя і ўключэння моладзі ў заняткі фізкультурай і спортам, папулярызацыі хакея.

Арганізатарамі выступаюць упраўленне спорту і турызму, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама і Мінскі гарадскі камітэт ГА "БРСМ".

12 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.12.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:320
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси "Золотая шайба" БРСМ Хоккей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме