https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксей Шамараў выйграў чэмпіянат свету па вольнай барацьбе


Усяго ў актыве беларусаў 5 медалёў.
На чэмпіянаце свету па вольнай барацьбе ў Стамбуле (Турцыя) беларускі спартсмен, сярэбраны прызёр чэмпіянат Еўропы-2011 у Дортмундзе Аляксей Шамараў (самая прэстыжная вагавая катэгорыя да 120 кг) пацвердзіў свой высокі клас і заваяваў у нядзелю "золата".. У фінале ён перамог трохразовага чэмпіёна свету расіяніна Біляла Махава. Раней спартсмены былі ў адной камандзе, і не дзіўна, што выдатна ведалі слабыя і моцныя бакі адзін аднаго (Аляксей Шамараў раней выступаў за зборную Расіі).

Яшчэ чатырох супернікаў беларускі барэц прайшоў на шляху да фіналу (немца Ніка Мацюхіна, турка Фаціха Чакіраглу, грузіна Давіда Модзманашвілі і амерыканца Тэрвела Длагнева). Шамараў атрымаў пуцёўку на Алімпійскія гульні. Гэта другі медаль беларускіх вольнікаў на чэмпіянаце свету: раней Руслан Шэйхаў (вагавая катэгорыя да 96 кг) заваяваў бронзавы медаль, а з ім і ліцэнзію ў Лондан-2012. Астатнія беларускія барцы вольнага стылю медалёў не заваявалі, аднак вынік, які паказала наша зборная, даволі высокі. Беларуская каманда з 22 ачкамі заняла восьмае месца сярод 102 краін.

Яшчэ два медалі заваявалі барцы грэка-рымскага стылю. Алім Сялімаў стаў чэмпіёнам у катэгорыі 84 кг, а Элбек Тажыеў — віцэ-чэмпіёнам у катэгорыі 55 кг. У катэгорыі 96 кг Цімафей Дзейнічэнка заняў пятае месца, што дало яму магчымасць атрымаць алімпійскую ліцэнзію. Выступленне таксама можна назваць удалым: каманда заняла чацвёртае месца (25 ачкоў) сярод 100 краін свету.

У жаночых спаборніцтвах адзіны, бронзавы медаль і ліцэнзія ў Лондан-2012 на рахунку Васілісы Марзалюк у вагавай катэгорыі да 72 кг.

Алена Кравец
Звязда, 20 верасня 2011
 
Дата публикации:20.09.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:3625
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Чемпионат мира Вольная борьба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме