https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аліна Талай заняла 3-е месца ў фінальным забегу ЧС-2015 па лёгкай атлетыцы ў бар`ерным спрынце


Беларуская спартсменка Аліна Талай заняла 3-е месца ў фінальным забегу на дыстанцыі 100 м з бар`ерамі чэмпіянату свету-2015, які праходзіць у Пекіне (Кітай).
Рэзультат прадстаўніцы Беларусі, які прынёс ёй бронзавую ўзнагароду чэмпіянату свету, складае 12,66 сек. Аліна Талай абнавіла нацыянальны рэкорд Беларусі на гэтай дыстанцыі. Званне чэмпіёнкі свету і залатую ўзнагароду заваявала бягуха з Ямайкі Даніэль Уільямс, пераможны час якой складае 12,57 сек. Дзве сотыя секунды пераможцы ўступіла нямецкая спартсменка Сіндзі Роледэр (12,59 сек), якая разам з Алінай Талай стала адной з сенсацый бягучага чэмпіянату свету.

Што датычыцца беларускай удзельніцы фіналу бар`ернага спрынту, то яе бег атрымаўся даволі лёгкім. Яна не дапусціла затрымкі на старце і адразу ўвайшла ў групу лідараў, выступаючы на другой дарожцы. На другой палавіне дыстанцыі беларуску сталі абыходзіць дзве саперніцы. Уладальніцы лепшага часу па выніках паўфінальнага этапу спаборніцтваў Даніэле Уільямс лепш за астатніх удаўся фінішны спурт, і яна на імгненне апярэдзіла прызёраў. Для вызначэння іх падагульняючых месц спатрэбіўся фотафініш.

На шляху да ўзнагароды Аліна Талай паляпшала свой рэзультат у забегах розных стадый. Так, у першым крузе яна прабегла каронную дыстанцыю за 12,87 сек, у паўфінале паўтарыла асабістае на той момант дасягненне (12,70 сек). У фінале яна стала медалісткай, абнавіўшы дасягненне і рэкорд краіны. Беларуска апярэдзіла такіх выдатных спартсменак, як амерыканак Брыяну Ролінс (12,67 сек; 4-е месца) і Шэрыку Нэлвіс (13,06 сек; 8), брытанку Тыфані Портэр (12,68 сек; 5).

Бронза Аліны Талай стала першай узнагародай спартсменаў зборнай Беларусі на планетарным форуме ў Пекіне. Ураджэнка Оршы за час прафесійнай кар`еры была чэмпіёнкай (2011 год) і бронзавым прызёрам (2009) чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі да 23 гадоў у бегу на 100 м з бар`ерамі. На гэтай жа дыстанцыі яна станавілася сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы-2012. Таксама Аліна Талай выйгравала золата ЧС-2015, серабро ЧЕ-2013 і бронзу ЧС-2012 у памяшканнях на дыстанцыі 60 м з бар`ерамі. Спартсменка з`яўляецца дзеючай чэмпіёнкай Беларусі на дыстанцыі 100 м з бар`ерамі.

28 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.08.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1223
 
Ключевые слова:
Лёгкая атлетика Китай Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме