https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Германіі згарэў аўтобус, які перавозіў беларускіх турыстаў, пацярпелых няма


Аб гэтым паведамляе выданне Pforzheimer Zeitung.
Раніцай 8 верасня на нямецкім аўтабане A8 (Карлсруэ — Штутгарт — Мюнхен — Зальцбург) на ўчастку паміж гарадамі Пфорцхайм і Хаймсхайм загарэўся аўтобус, які перавозіў беларускіх турыстаў, якія вярталіся з Іспаніі.

У аўтобусе з літоўскімі нумарамі знаходзілася 68 пасажыраў. "Усім пасажырам і двум вадзіцелям падчас пажару атрымалася выйсці з аўтобуса. У дзесяці пасажыраў ёсць падазрэнне на атручванне дымам", — цытуе выданне кіраўніка прэс-службы паліцыі Карлсруэ Дытара Вернера. Паводле яго слоў, урон ад пажару ацэньваецца ў 100 тысяч еўра. 

Як паведамляе партал газеты "Туризм и отдых", інцыдэнт адбыўся з аўтобусам, які перавозіў кліентаў кампаніі "Інтэрлюкс тур". "Група нашых турыстаў вярталася з класічнага тура па Іспаніі з адпачынкам на моры. Заўважыўшы задымленне, вадзіцелі спынілі машыну і эвакуіравалі ўсіх пасажыраў. Наогул, трэба адзначыць, што яны спрацавалі вельмі аператыўна. Што датычыцца багажу, то практычна ўсе рэчы выратаваныя: сумкі паспелі дастаць нават з багажнага аддзялення", — паведаміла ў інтэрв`ю парталу дырэктар кампаніі Ірына Шпакоўская. 

Паводле яе слоў, былі сапсаваныя пашпарты некалькіх турыстаў, і цяпер пытанне з атрыманнем імі пасведчанняў на вяртанне ў Беларусь вырашаецца ў беларускім пасольстве ў Варшаве. 

"Цяпер турысты яшчэ працягваюць паездку: яны пераначавалі ў гатэлі і накіроўваюцца ў Беларусь", — сказала Шпакоўская.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2015
 
Дата публикации:09.09.2015
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1307
 
Ключевые слова:
Происшествие Пожары
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме