https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дырэктар мінскіх турфірм "Буэна Трэвел" і "Оўшэн Трэвел" выкрадаў грошы з карт-рахункаў грамадзян замежных дзяржаў


Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка двух турыстычных агенцтваў.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі Юлія Ганчарова, устаноўлена, што 25-гадовы мужчына з мая 2015 года кіраваў дзейнасцю ТАА "Буэна Трэвел" і ТАА "Оўшэн Трэвел", з`яўляючыся сузаснавальнікам гэтых кампаній. Абедзве фірмы займаліся аказаннем паслуг па арганізацыі турыстычных паездак і адпачынку грамадзян за межамі краіны.

Праца кампаній была пабудаваная наступным чынам: заключаўся дагавор з кліентам, на падставе якога перадаваліся наяўныя грашовыя сродкі без адпаведнага афармлення іх прыняцця турыстычнай кампаніяй. Як правіла, грошы прымаліся асабіста кіраўніком або перадаваліся яму супрацоўнікамі пасля зносін з кліентамі. У далейшым для арганізацыі паездкі з прынятых ад кліентаў грошай выкарыстоўвалася толькі частка. Аплачваліся авіябілеты і трансферы, а астатняе прысвойвалася саўдзельнікамі злачынства.

Фактычнае пражыванне турыстаў у замежных гатэлях аплачвалася грашыма, выкрадзенымі з карт-рахункаў грамадзян замежных дзяржаў. Крадзеж ажыццяўляўся шляхам выкарыстання камп`ютарнай тэхнікі. У сувязі з гэтым у турыстаў часта ўзнікалі праблемы падчас паездак. Так, некаторыя кліенты непасрэдна перад вылетам ці ўжо пасля прыбыцця ў краіну прызначэння даведваліся аб тым, што гатэлі будуць не тыя, у якіх быў запланаваны адпачынак, альбо пражыванне не аплачанае, зробленая аплата адмененая.

У СК адзначаюць, што адным са спосабаў прыцягнення кліентаў з`яўлялася даванне істотных скідак пры індывідуальным фарміраванні тураў.

На аснове сабраных доказаў кіраўніку кампаній выстаўленае абвінавачанне на падставе ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 212 (крадзеж шляхам выкарыстання камп`ютарнай тэхнікі) Крымінальнага кодэкса. Ён узяты пад варту. 

Зараз следства працуе над устанаўленнем іншых фактаў злачыннай дзейнасці кіраўніка турфірм і яго магчымых саўдзельнікаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2016
 
Дата публикации:17.03.2016
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:794
 
Ключевые слова:
Криминал Кража
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме