https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расейцы незаконна перасеклі мяжу Беларусі са зброяй


Яны хацелі паляваць у беларускіх лясах, але іх затрымала міліцыя.
На Магілёўшчыне, у Хоцімскім раёне, затрымалі двух грамадзян Расеі, якія завіталі ў мясцовыя лясы, каб папаляваць. Ліцэнзіі на паляваньне, як перадаюць афіцыйныя крыніцы, у іх не было. Дазволу на ўвоз у Беларусь зброі — таксама.

Беларускай дзічыны расейцы набіць не пасьпелі. Намер незаконна папаляваць у Беларусі патлумачылі тым, што ў Расеі стала менш дзічыны. Супраць расейцаў па факце незаконнага пераходу мяжы са зброяй распачата крымінальная справа.

Хоцімскі паляўнічы з трыццацігадовым стажам Валеры Каранкевіч зазначае, што расейцы на паляваньні часам пераходзяць беларускую мяжу, але ня часта. Іншым разам у паляўнічым запале, кажа Каранкевіч, нехта зь іх і апынецца ў суседняй краіне. Тое самае здараецца і зь беларусамі.

Што да выпадку з затрыманьнем расейцаў, то Каранкевіч называе іхныя паводзіны абуральнымі:

Гэта сьведчыць, што яны ігнаруюць і не паважаюць беларускія законы. «Гэта сьведчыць, што яны ігнаруюць і не паважаюць беларускія законы. Я перакананы: яны ведалі, што парушаюць закон, але ўсё адно прыйшлі да нас незаконна ды са зброяй. Лічу, што з маёй пазыцыяй пагодзяцца беларускія паляўнічыя», — кажа Валеры Каранкевіч.

Паводле суразмоўцы, у расейскіх лясах напраўду замала засталося дзічыны — у Беларусі яе прыкметна болей.

Пагатоў вялікіх лясных масіваў на Браншчыне блізу расейска-беларускай мяжы няма. Валер Каранкевіч жартам падкрэсьлівае, што беларускае зьвяр’ё ў Бранскую вобласьць ходзіць як на выгул, а хаваецца ў беларускіх лясах.

Радыё Свабода
12 студзеня 2015, Менск
 
Дата публикации:12.01.2015
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:1538
 
Ключевые слова:
Россия Магілёўшчына Браконьерство Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме