https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі плануюць урэгуляваць пытанне вяртання грошай турыстам за пуцёўкі


Аб гэтым паведаміў 30 красавіка першы намеснік прэм`ер-міністра Дзмітрый Крутой.
Многія беларускія турысты забраніравалі пуцёўкі, але не змаглі паехаць у сувязі з сітуацыяй у свеце з-за пандэміі каранавіруса. На пытанне, як плануецца ўрэгуляваць механізм вяртання ім сродкаў, Дзмітрый Крутой адказаў: "Такі нарматыўны прававы акт распрацоўваецца. Мы некалькі разоў сустракаліся з нашымі вядучымі асацыяцыямі, якія аб`ядноўваюць кампаніі турыстычнай галіны. Для іх гэта пытанне цяпер вельмі важнае і балючае".

Паводле слоў першага віцэ-прэм`ера, цяпер складана гаварыць аб канкрэтных параметрах і нормах, што будуць закладзены. "Грошы, якія нашы турысты заплацілі за пуцёўкі ва ўмовах ранняга браніравання, цяпер знаходзяцца ў канчатковых бенефіцыяраў у Турцыі, Егіпце і іншых краінах, закрытых у сувязі са строгімі каранціннымі мерамі. Трэба зразумець фінансавую схему, калі яны змогуць вярнуць грошы, а нашы турыстычныя кампаніі - аператыўна разлічыцца з людзьмі. Гэты момант з`яўляецца ключавым, і мы цяпер яго адпрацоўваем, у тым ліку з прыцягненнем банкаўскіх структур", - адзначыў ён.

30 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2020
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:346
 
Ключевые слова:
Коронавирус Путёвка Возврат денег Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме